Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

І смех, і грэх

30.08.2018 политика
І смех, і грэх

Планы і квэсты ўрада Румаса.

Хочаш рассмяшыць Бога – распавядзі яму пра свае планы! І ўсё ж мы спрабуем прарвацца (раскласці ўсё па палічках і распланаваць!)

Беларусь скарэктавала прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2019 год, улічыўшы няпростыя жыццёвыя “абставіны” – адносіны з суседзямі і зніжэнне кошту на барэль нафты…

Пра ўсё гэта распавёў у сваім інтэрв’ю тэлеканалу “СТВ” міністр эканомікі Дзмітры Крутой.

Рост ВУП трохі зменшыўся, але сярэднегадавы заробак па краіне запланаваны ў раёне 1025 беларускіх рублёў (або 429 еўра).

Прырост рэальных прыбыткаў насельніцтва запланаваны на ўзроўні 3,4%. У нас галоўнае што? Усё правільна – запланаваць! Спачуваеш айчынным чыноўнікам – паспрабуй тут запланаваць штосьці! Прычым правільна запланаваць. Гэта ж у нас – выспа стабільнасці, а навокал – бяда! То адно зменіцца, то іншае: мовы, далягляды, тэмпературы, рэаліі, людзі… Усё цячэ – усё змяняецца. Суцэльны стрэс.

Урад сарыентаваўся ў плане заробкаў бюджэтнікаў і па пенсіях – працягваем афіцыйную хроніку. Хочацца верыць, што пенсіянеры і бюджэтнікі таксама сарыентаваліся. У плане ўраджаю (ён сёлета добры быў!) і назапасілі садавіны ды гародніны на доўгую зіму: урад урадам… Паказчыкі… Планы…

Са сваімі нарыхтоўкамі перажыць халады будзе прасцей. І весялей. Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас нагадаў пра недапушчальнасць даводзіць паказчыкі прыватнаму бізнесу – працягваем разбіраць на цытаты навіны.

Прыватнікі будуць спаць спакойна? Ведаючы, што хтосьці там, зверху, не будзе хвалявацца за іх і… пераключыцца на пенсіянераў? Нервовыя клеткі не аднаўляюцца. Пажывем – пабачым, бо калі хочаш рассмяшыць Бога, то… То і не будзем.

Дар'я Ліс, «Радыё Рацыя»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]