Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Пазьняк заклікаў мастакоў адмовіцца ад помніку ў Курапатах

30.08.2018 общество
Пазьняк заклікаў мастакоў адмовіцца ад помніку ў Курапатах

Усе абраныя конкурсныя прапановы палiтык назваў «дысгарманічнымі хімернымі канструкцыямі, пазначанымі пячаткай зьдзеку».

Зянон Пазьняк, які адкрыў праўду пра масавыя расстрэлы ў Курапатах, зьвярнуўся да ўдзельнікаў конкурсу Міністэрства культуры на лепшы праект помніка ва ўрочышчы, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле Пазьняка, прапанаваўшы мастакам, скульптарам, архітэктарам паўдзельнічаць у конкурсе, ім прапанавалі ўдзел у «зьнішчэньні народнага помніка шляхам рэалізацыі самых сябе ў чужой збудаванай сьвятыні».

«Ня бачыць, не разумець такога — немагчыма, калі ёсьць веды і сумленьне. Фігуральна ім як бы прапанавалі намаляваць вусы і бараду для Моны Лізы, і яны пагадзіліся», — піша ў звароце Пазьняк.

Усе абраныя конкурсныя прапановы ён назваў «дысгарманічнымі хімернымі канструкцыямі, пазначанымі пячаткай зьдзеку».

«Мой зварот да вас усіх, грамадзяне, спадарства: не рабіце гэтага. Адмоўцеся ад удзелу ў фальшывым конкурсе, задуманым ганебным рэжымам, які разбурае памяць. Ня ўдзельнічайце ў творчым злачынстве, паважайце наш народ», — піша Зянон Пазьняк.

Міністэрства культуры абвясьціла на гэтым тыдні вынікі конкурсу эскізных праектаў памятнага знаку ва ўрочышчы Курапаты. Пераможцам названы аўтарскі калектыў скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, а таксама архітэктараў Марыі Маркаўцовай і Вольгі Ярмолінай.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]