Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сёння – дзень народзінаў Алеся Чаркашына

27.09.2018 политика
Сёння – дзень народзінаў Алеся Чаркашына

Герою Беларусі і Украіны споўнілася б 36 гадоў.

27 верасня - дзень народзінаў Алеся Чаркашына - беларуса, які аддаў жыццё ў змаганні за волю Украіны. Сёння яму споўнілася б 36 гадоў.

Алесь удзельнічаў у нацыянальным руху Беларусі. Быў сябрам спартыўна-патрыятычнай арганізацыі «Край», актывістам руху «Зубр». З 2009 года - у арганізацыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», стаў старшынёй Брэсцкага гарадскога аддзялення арганізацыі.

У 2014 годзе Алесь добраахвотнікам уступіў у шэрагі Добраахвотніцкага Украінскага Корпусу «Правы Сектар», быў байцом Тактычнай групы «Беларусь».

Са студзеня 2015 браў удзел у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны. Пазыўны «Тарас». Удзельнічаў у баях за Данецкі аэрапорт.

Атрымаў цяжкія раненні ў баі з тэрарыстамі 10 жніўня 2015 ля вёскі Белая КамянкаТэльманаўскага раёна Данецкай вобласці.

Загінуў 28 жніўня 2015 года.

Вечная слава і памяць героям!

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]