Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Праваслаўныя адзначаюць Дзень свяціцеля Мікалая Цудатворца

19.12.2018 общество
Праваслаўныя адзначаюць Дзень свяціцеля Мікалая Цудатворца

Свяціцель Мікалай з’яўляецца адным з самых шанаваных святых у праваслаўным свеце.

19 снежня, паводле юліянскага календара, Праваслаўная Царква адзначае памяць вялікага святога – Мікалая Цудатворца, званага яшчэ Мікалаем Угоднікам. Яго імя вельмі папулярнае ва ўсім хрысціянскім свеце, перадае «Радыё Рацыя».

Свяціцель Мікалай лічыцца заступнікам падарожнікаў і мараплаўцаў. І з’яўляецца адным з самых шанаваных святых у праваслаўным свеце. У шматлiкiх гарадах пабудаваныя храмы ў яго гонар. Імя Мікалай вельмі папулярнае, асабліва ва ўсходніх славян, хаця сустракаецца і ў іншамоўным, заходнім гучанні. На працягу года двойчы адзначаецца свята ў гонар Мікалая: 22 траўня і 19 снежня. Гэта так званы «вясенні» і «зімовы» Мікола.

Свяцiцелю Мiкалаю Цудатворцу моляцца аб дзецях, аб добрых жанiхах i нявестах, захаваннi сямейнага ачага, заступнiцтве за ўдоў i сiрот, спачуваннi бедным i безабаронным, дапамозе ў нястачах, суцяшэнні ў розных бедах i смутках, аздараўленні ад розных хвароб. На іконах яго прадстаўляюць у епіскапскіх рызах і з Евангеллем у руцэ.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]