Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ты, Міхась, перамог у бітвах

27.01.2019 политика
Ты, Міхась, перамог у бітвах

Міхасю Жызьнеўскаму сёння 31 год.

Гэты сьпеў актывістка і рэжысер Вольга Нікалайчык напісала некалькі дзён таму перад жалобнай памінальнай імпрэзаю ля помніку Тарасу Шаўчэнку ў Менску - да дня гібелі Героя Ўкраіны.

"Але нас за гэты верш, за "Магутны Божа", за гімн Украіны - закінулі за краты. Таму друкую сьпеў для Міхася сёньня", - піша Вольга Нікалайчык.

Куля з нялюдскага сьвету

Шукала ў начы сьвятло

Ў крыло твайго Арханёла

Прабітае сэрца лягло

Ты ціха расплюшчыў вочы

Сьняжынка сьлязою блішчыць

У вачах Беларускае Неба

Малюнкам навечна ляжыць

Майдан уначы запаліўся

Агнём беларускай крыві

Мільёны табе крычалі

"Міхась, родны братка, ЖЫВІ !!!

Чырвоныя кроплі на сьнезе

На плошчу паклікалі нас

Жызьнеўскага крык "За Свабоду! "

Дасюль у паветры не згас!

Ідзе вызваленьне па сьвеце

Ад рабскага зману, ілжы

Народы бягуць па плянэце

І рвуць ланцугі на душы

Ну а ты паехаў дадому

І пад Гомлем ляжыш у гаі

І душа пазьбегла палону -

Зараз з Госпадам - у раі

Узгадаем цябе ў малітвах

Па абудвы бакі Дняпра

Ты, Міхась, перамог у бітвах

І застаўся сынам Дабра

Украіна руйнуе муры

Людажэрскай бандыцкай турмы

Беларус адчыніў у ёй дзьверы

Мы прайшлі праз Памяць і Веру

Міхася Жызьнеўскага дзеці -

Нас мільёны ў гэтым сьвеце.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]