Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Мастаўлянах адзначылі 181-ю гадавіну з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага

02.02.2019 политика
У Мастаўлянах адзначылі 181-ю гадавіну з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага

Беларусы, cтудэнты ды землякі ўшанавалі памяць беларускага героя на яго радзіме.

У Мастаўлянах каля помніка, усталяванага ў гонар арганізатара паўстання 1863-1864 года, паклалі кветкі і запалілі знічы, перадае «Радыё Рацыя».

– Каліноўскі – гэта нацыянальны герой і арыенцір для моладзі. І мы мусім шанаваць ягоную памяць. Каб перадаць гэта пакаленням. Кастусь Каліноўскі – гэта бездакорны, бяспрэчны аўтарытэт для многіх людзей. Натуральна, для беларускага цяперашняга рэжыму ён з’яўляецца не сваім, бо ён змагаўся за правы і за вольнасць народа.

Фота: racyja.com

– У нас працяглая афіцыйная ідэалогія змагацца з паўстаннем, з героямі паўстання, з тымі, хто адзначае ўгодкі, – штрафаваць людзей. Але рана ці позна ўсё ж такі героі зоймуць адпаведнае месца ў нацыянальным пантэоне і будуць ушаноўвацца на дзяржаўным узроўні.

Кастусь Каліноўскі нарадзіўся 2 лютага 1838 года. Чатыры гады таму на яго радзіме ў Мастаўлянах намаганнямі беларускіх дзеячаў ды гміны Гарадок быў усталяваны помнік у яго гонар.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]