Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Радыё Рацыя»: Марш «выклятых жаўнераў» у Гайнаўцы

23.02.2019 политика
«Радыё Рацыя»: Марш «выклятых жаўнераў» у Гайнаўцы

«Буры – наш герой!» – пад такім лозунгам прайшоў чацвёрты марш у Гайнаўцы.

Сярод расцяжак, якія неслі дэманстранты, былі прысвечаныя Рамуальду Райсу “Бураму” і Юзэфу Курасю, псеўданім “Огень”, паведамляе racyja.com.

Каля двухсот чалавек прайшлі пад бел-чырвонымі сцягамі і сцягамі ОНР. – Зараз будзе лекцыя пра выбітнага афіцэра Рамуальда Райса, псеўданім “Буры”, нашага героя, гэта пацвердзіць для нас гісторык Лешэк Жэброўскі. Буры, Буры – наш герой!

Раней у царкве прайшла паніхіда ў памяць бязвінных ахвяраў Рамуальда Райса, акцыя “Вечная памяць” ды выстава “Наша памяць”. На гэтай акцыі прысутнічала каля трохсот чалавек. Гаворыць Аліна Крутэль – галоўная арганізатарка акцыі “Вечная памяць”:

– Сустракаемся тут, у Гайнаўцы, каб сказаць, што помнім пра тое, як загінулі нашы бабулі, нашы дзяды, нашы бацькі. Мы не згодныя з тым, што ходзяць па Гайнаўцы і гавораць, што Буры – наш герой. Бо Буры – не наш герой. Мы вельмі-вельмі моцна супраць гэтага.

Марш „выклятых жаўнераў” успрымаецца бальшасцю жыхароў Гайнаўкі як правакацыя, накіраваная на тое, каб падзяліць мірнае грамадства горада. Падчас шэсця адбыліся дзве няўдалыя спробы блакавання маршу. Паліцыя перапісала дадзеныя ўдзельнікаў контрманіфестацыі. Ім пагражаюць штрафы.

76 чалавек затрымана за супрацьстаянне Маршу „выклятых жаўнераў” у Гайнаўцы. Падчас маршу польскія ультраправыя чарговы раз услаўлялі забойцу мірных беларусаў Рамуальда Райса. Адзін чалавек пакараны штрафам, у дачыненні да іншых складзены пратаколы, іх справы разгледзіць суд.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]