Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Перавярніцеся, спадарства, з галавы на ногі!

04.03.2019 политика
Перавярніцеся, спадарства, з галавы на ногі!

Прычыны і следствы правільна пралічыце.

«Аддзяленне міліцыі з’явілася ў мікрараёне Білева. Патрэба ў ім тлумачыцца тым, што Білева – «крайняя кропка Першамайскага раёну і знаходзіцца на значнай адлегласці ад аддзелу ўнутраных спраў». Новае аддзяленне будзе функцыянаваць у структуры Першамайскага РАУС, піша афіцыйны сайт УУС Віцебскага аблвыканкаму… Пра гэта паведамляе сайт «Віцебская Вясна». Яшчэ вядома, што працоўнымі месцамі ў гэтым аддзяленні будуць забяспечаны 8 участковых і 5 супрацоўнікаў крымінальнага вышуку.

Адкрыццё аддзялення прайшло ўрачыста, з чырвонай лентай, з высокімі міліцэйскімі чынамі, з абавязковым акрапленнем удзельнікаў імпрэзы святой вадой. І яно будзе знаходзіцца ў Білева-3, на вуліцы33-й Арміі.

Між тым даўным-даўно абяцаных медыцынскіх офісаў для жанчын і дзетак (замест адмысловых аддзяленняў абяцанага яшчэ ў2010 годзе паліклінічнага комплексу) тут так жа ўрачыста ніяк не адкрыюць чыноўнікі ад медыцыны сп. С.І.Цітовіч і Ю.М. Дзеркач… Па апошніх сведчаннях, жанчынам з Білева ў кансультацыю прыйдзецца дабірацца аж на Поўдзень-7. Абяцанкі адкрыць у Білева хаця б яшчэ гэтыя 2 (жаночы і дзіцячы), офісы Юрася Дзеркача заблыталіся ў іх колькасці, і, пэўна, зніклі з памяці кіраўніка Віцебскага абласнога ўпраўлення аховы здароўя…

Ну, а аддзяленне міліцыі - гэта ж не хухры-мухры, гэта наш пакой і гарантыя бяспекі. Мікрараён новы, праблем хапае, бадзяюцца розныя асацыяльныя элементы…

Як не даходзіць да кіраўніцтва горада, як, дарэчы, і дзяржавы, што самая надзейная гарантыя бяспекі – гэта забеспячэнне людзей працай з прыстойным заробкам, гэта перш за ўсё адначасовая з новымі мікрараёнамі забудова інфраструктуры: школы, медыцынскія ўстановы, садкі для дзетак, стадыёны, спартыўныя залі, творчыя майстэрні, бібліятэкі? Гэта клопат пра людзей… Не дэкларацыі, а сапраўдны клопат!

Калі ж у дзяржавы словы разыходзяцца са справамі, калі першачарговыя клопаты і бюджэтныя грошы ўкладаюцца ў няўцямныя рамонты аблвыканкамаўскіх сядзіб, дзвярэй, набыццё “членавозаў”,новых палацаў-рэзідэнцый, шматмільённага ў даляравым эквіваленце Вярхоўнага суда, мільённых прыбіралень і фантанаў, якія яшчэ і не працуюць – уяўляеце(?) макет прыбіральні ці фантаны коштам кожны ў мільён даляраў - то, канешне, да кожнага жыхара Білева, чытай- Беларусі, ад немаўля пачынаючы, трэба прыставіць надзірацеля з дубінкай…

Перавярніцеся, спадарства, з галавы на ногі! Прычыны і следствы правільна пралічыце!

Так думаю і бачу. Так думаем і бачым мы, сябры аргкамітэта БХД, актывісты ініцыятыў «За якасную медыцыну для ўсіх», «Віцебск - горад наш», дзякуючы якім з’явіўся ў Білева першы медыцынскі офіс, дабудавалася паліклініка на Поўдні-7А, з’явіўся ў Білева трэці дзіцячы садок і будуецца школа. А аддзялення міліцыі мы не заказвалі.

Таццяна Севярынец bchd.info

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]