Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Іераманах Вікенцій патрабуе ад міліцыі маральнай кампенсацыі

08.03.2019 общество
Іераманах Вікенцій патрабуе ад міліцыі маральнай кампенсацыі

12 сакавіка адбудзецца разгляд заявы святара Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы.

12 сакавіка а 10-й гадзіне ў судзе Маскоўскага раёна Менска адбудзецца разгляд заявы святара Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы іераманаха Вікенція.

Святар, які мае 2-ю групу інваліднасці, прад’яўляе прэтэзіі міліцыянтам, якія яго незаконна затрымалі і пратрымалі амаль паўсутак у ізалятары часовага ўтрымання, дзе зневажалася яго чалавечая годнасць. Гаворыць «Радыё Рацыя» айцец Вікенцій:

– Я збіраў ахвяраванні на царкву і на свой пражытак, бо я жыву на пенсію, з’яўляюся інвалідам другой групы і атрымліваю пенсію ў памеры 240 рублёў. У сучасных умовах на гэтыя грошы немагчыма пражыць. Прад’явілі надуманае абвінавачванне, быццам я грукаў у дзверы. Мяне пратрымалі ўсю ноч, не дазволіўшы патэлефанаваць сваім знаёмым.

Паводле а. Вікенція, у камеры было вельмі халодна, ён не спаў усю ноч. На другі дзень яго павезлі ў суд, не пакарміўшы і не вярнуўшы дакументаў. Стаўленне міліцыянтаў абразлівае. Таму святар патрабуе адказнасці міліцыянтаў за незаконныя дзеянні, а таксама маральнай і матэр’яльнай кампенсацыі. Іераманах Вікенцій просіць неабыякавых людзей падтрымаць яго ў судовым працэсе.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]