Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Уладзімір Някляеў: Пакіньце ўсё сваё сабе, вярніце Герб!

12.05.2019 общество
Уладзімір Някляеў: Пакіньце ўсё сваё сабе, вярніце Герб!

Паэт прысвяцiў верш бел-чырвона-беламу сцягу і гербу «Пагоня».

Сёння ўлады адзначаюць так званы дзень дзяржаўнага сцяга i герба – лукашэнкаўскіх сімвалаў, зацверджаных на незаконным рэферэндуме.

Паэт і палітык Уладзімір Някляеў у супрацьвагу гэтаму напісаў верш пра сапраўдныя нацыянальныя сімвалы беларусаў - бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».


Народу можа засціць зрок

Без дай прычыны.

Ды бачыць Божа кожны крок

На звод Айчыны.


У вочы вам адплаты час

Зірне сурова.

Каб дзеці апраўдалі вас —

Вярніце Мову!


Няма пачаткау і канцоў,

Усё — працяг.

Каб не ўскіпела ў жылах кроў —

Вярніце Сцяг!


Улады сверб, што вас скубе,

І славы сверб —

Пакіньце ўсё сваё сабе,

Вярніце Герб!


Дальбог, пра гэта не са зла

Малюся ў скрусе,

А каб зямля вас прыняла

На Беларусі.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]