Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

У Бешанковічах добраўпарадкавалі старыя габрэйскія могілкі

02.08.2019 общество
У Бешанковічах добраўпарадкавалі старыя габрэйскія могілкі

Добраўпарадкаванне праводзілася выключна дзякуючы энтузіязму валанцёраў і працягвалася 5 гадоў.

Завяршае сваю працу апошняя з 12-ці экспедыцый, удзельнікі якіх – прадстаўнікі Расеі і Беларусі – расчысцілі ад хмызняку і смецця 4,2 гектара плошчы, перадае «Радыё Рацыя».

Валанцёры паднялі з зямлі больш за 1200 мацэваў – надмагільных камянёў. Сярод іх і тыя, што былі ўсталяваны ў памяць продкаў Ганны Клімовіч, лекаркі з Санкт-Пецярбургу і ініцыятаркі добраўпарадкавання могілак у Бешанковічах.

– Усё гэта мы пачыналі разам з сынам. Тут нарадзілася мая бабуля, і аднойчы я вырашыла пацікавіцца гэтым месцам. Убачыла вялізную колькасць закінутых камянёў і зразумела, што не магу гэта бачыць і ведаць, што недзе ёсць настолькі занядбаныя могілкі.

Ганна і яе сын Аляксандр абвясцілі пошук валанцёраў, ахвотных паехаць у невялікі райцэнтр на Віцебшчыне, які ў пачатку 20-га стагоддзя быў тыповым габрэйскім мястэчкам – габрэйскае насельніцтва складала тут да 80%. Ахвотных штораз набіралася 10-15 чалавек, і многія прыязджалі сюды па некалькі разоў. Напрыклад, Фрыдрых Міхельсон прыехаў з Санкт-Пецярбургу ўжо 4-ты раз.

– З жонкай разам вырашылі паехаць, дапамагчы. Калі ўпершыню прыехалі, то ўсё тут было зарослае непраходным лесам, камяні раскурочаны, некаторыя засыпаны. Мы іх падымаем, ставім роўна і робім усё, каб можна было зафіксаваць надпісы, прачытаць іх і перакласці.

Да экспедыцый штогод далучаюцца мясцовыя жыхары, прыязджаюць ахвотныя дапамагчы з Віцебску і іншых гарадоў Беларусі. Агульнымі намаганнямі ўдалося правесці добраўпарадкаванне на тэрыторыі могілак, пранумараваць камяні-мацэвы, зафіксаваць месцы знаходжання і надпісы. На іхную радасць, Ганна і Аляксандр адшукалі пахаванні сваіх сваякоў. Але яны лічаць, што расчысткі могілак яшчэ мала – вакол варта зрабіць жывую агароджу. І далей працаваць над тым, каб вярнуць Бешанковічам памяць пра гісторыю колішняга габрэйскага мястэчка, з якога выйшлі многія славутыя людзі.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]