Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

"Вызваленьне" працягвае змагацца за палітвязьняў

09.02.2011 политика

Беларускія праваабарончыя арганізацыі працягваюць дапамогу пацярпелым удзельнікам акцыі пратэсту ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня.

Новыя шляхі змаганьня за вызваленьне ўсіх арыштаваных паводле адпаведнай крымінальнай справы зараз шукае грамадзянская ініцыятыва "Вызваленьне", паведамляе Радыё Свабода.

У праваабарончыя арганізацыі гэтымі днямі працягваюць ісьці па дапамогу людзям, якія адбылі зьняволеньне, а зараз маюць праблемы на працы ці вучобе. Сярод іншых неабходную дапамогу яны знаходзяць у праваабарончым цэнтры "Вясна", -- паведамляе праваабаронца Наста Лойка:

"Прыходзяць тыя, каго выклікаюць на допыты, хто пад падпіскай аб нявыезьдзе, ці мае якую іншую меру стрыманьня. У каго ператрусы былі прыходзяць, пішуць скаргі – такіх людзей хапае".

Акцыя салідарнасьці працягваецца таксама і ў сядзібе партыі БНФ, якую арганізавалі прыватныя асобы і кіраўніцтва партыі. Акрамя юрыдычнай дапамогі, тут зьбіраюць подпісы-паручальніцтвы за зьмену меры стрыманьня палітвязьням. Тыя, хто выйшлі з турмы, шукаюць таксама дапамогі ў камітэце "Салідарнасьць", -- кажа адна зь яго супрацоўніц Дар'я Корсак:

"Штодня да нас прыходзяць людзі, якія пад пагрозай выключэньня з ВНУ, альбо ўжо звольненыя. Больш таго – тыя, хто былі на плошчы зьбітыя. Мы прапануем абскарджваць усе гэтыя дзеяньні, якія тычыліся гэтых людзей. А таксама ў рамках кампаніі салідарнасьці мы сустракаемся са сваякамі палітзьняволеных".

Актывісткі грамадзянскай ініцыятывы "Вызваленьне", якую заснавалі сваякі новых беларускіх палітвязьняў, гэтымі днямі маюць правесьці сустрэчу, каб абмеркаваць далейшыя крокі ў справе вызваленьня сваіх родных, паведаміла адна з актывістак ініцыятывы, жонка зьняволенага Зьмітра Бандарэнкі Вольга:

"Пасьля таго, як перадалі нашым блізкім перадачы, мы сустракаліся з праваабарончай арганізацыяй "Human Rights Watch", распавялі пра тое, за што хвалюемся і за што змагаемся. Таксама хочам сабрацца і абмеркаваць, што рабіць далей, бо была такая паўза, якая зацягнулася і зараз мы павінныя зрабіць новы рывок. Мусім ізноў зьвяртацца да міжнароднай грамадзкасьці, каб яны ізноў паўплывалі на наш цяперашні ўрад.

Мусім абмеркаваць нашы далейшыя крокі, бо зразумела, што мы будзем змагацца за ўсіх. Хатні арышт – гэта той жа арышт толькі ў больш камфортных умовах. І нават тыя, хто зараз мае ўяўную свабоду -- падпіску аб ня выезьдзе – яны ж пад крымінальнай справай і ў кожную хвіліну могуць ізноў апынуцца ў турме. Зразумела, што мы перажываем за іх і хочам бачыць на свабодзе ўсіх".

Актывісткі грамадзянскай ініцыятывы "Вызваленьне" таксама працягваюць сустрэчы з прадстаўнікамі замежных дыпляматычных місій у Беларусі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]