Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вучань, якiм варта ганарыцца

07.09.2019 политика

Памяцi Алега Бябенiна.

Знаёмства нашае адбылося ў самым канцы 80-х, калі ў 53-й слыннай школе ён прыйшоў дзесяцікласьнікам на мае заняткі па Пачатковай вайсковай падрыхтоўцы. Роўны сярод роўных, ён усёж прыцягнуў увагу маю, калі, завяршаючы год навучальны мы праводзілі палявы тактычны збор, ад якога ён і шчэ колькі чалавек былі вызваленыя па стане здароў'я.

За 10 хвілін да выхаду на палігон у першы ж дзень Алег Бябенін падышоў да мяне з просьбай дазволіць яму прыняць удзел у "вучэньнях"... добра пралічыўшы, што я не адашлю ўжо да лекара ці дырэктара, за год, відаць, зразумеў настаўніка. Ён быў апрануты у бацькаву "афганку", не таму, каб вызначыцца, проста яму б, як не дапушчанаму, не выдалі штатнай па школе. Узяўшы з яго слова памятаць аб сваёй часовай абмежаванасьці і не ўлазіць у фізічна цяжкія сітуацыі мы пачалі дэкадны збор…

А наступным годам мяне прызначылі класным кіраўніком у выпускны клас, дзе ён навучаўся, такім чынам нашыя кантакты пашырыліся. Вучыўся ён без прэтэньзіяў на медалі, але й далёка не шэрай сярэдзінкай быў. Сябры вылучалі яго і за шчырасьць, і за гумар і за вернасьць... Тое , што ён стаў журналістам, потым вызначыўся ў палітыцы сваёй актыўнай пазыцыяй, мяне не зьдзівіла. Гэта мусіла адбыцца. Мы на пачатку 90-х часта перасякаліся на розных мерапрыемствах, дзе ён рабіў сваю журналісцкую працу,а ў 94-м нават добры артыкул зрабіў, узяўшы ў мяне інтэрв'ю пад назовам "Погоня на Грюнвальд не будет забыта".

Паведамленьне аб яго трагічнай заўчаснай сьмерці (афіцыйная версія) дагэтуль не прыймальна тымі, хто яго ведаў. Гэта ахвяра РЭЖЫМУ ў шэрагу такіх жа: З.Завадскі, Ю.Захаранка, В.Ганчар, П.Шарамет… ды іньшыя....

Алесь Станкевiч, Facebook

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]