Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пра зялёнку і ёд і парацэтамол

27.10.2019 общество
Пра зялёнку і ёд і парацэтамол

Неяк размаўляла на дзіцячай пляцоўцы з чыноўніцай, якая скардзілася, што лекар не выпісвае для дачкі бясплатна ібупрафен.

Неяк размаўляла на дзіцячай пляцоўцы з адной чыноўніцай, якая скардзілася, што лекар не выпісвае для ейнай дачкі бясплатна ібупрафен.

У Беларусі бясплатна можна атрымаць зялёнку, ібупрафен, ёд і парацэтамол. А вось калі гаворка ідзе пра цяжкія хваробы, то нашая медыцына пакідае пацыентаў сам-насам. Маўляў, выратаванне тапельцаў – справа рук саміх тапельцаў.

Неяк размаўляла на дзіцячай пляцоўцы з адной чыноўніцай, якая скардзілася, што ўчастковы лекар не выпісвае для ейнай дачкі бясплатна ібупрафен. Удумайцеся, ібупрафен – жарапаніжальнае, цана якога – не болей за пяць рублёў. Аднак чыноўніца ўсур’ёз крыўдзілася, што ёй даводзіцца плаціць за ібупрафен. А цяпер для параўнання: бацькі, якія маюць хворых на рэдкія захворванні дзяцей, не могуць атрымаць бясплатна неабходныя лекі.

Вось вы ведаеце, што за прэпарат такі Spinraza? І дзякуй Ьогу, што не ведаеце. Бо ведаюць пра яго тыя, хто мае рэдкія генетычныя захворванні, альбо спінальную цяглічную атрафію. То бок тыя, каго ў нашай краіне чакае павольная смерць на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Нашае Міністэрства аховы здароўя гэты прэпарат не зарэгістравала. Аналагаў яму няма. Чыноўнікі, тыя самыя, відаць, якія крыўдзяцца, што ім ібупрафен не выпісваюць бясплатна, прапаноўваюць бацькам самім збіраць грошы не толькі на дарагі прэпарат Spinraza, але і на лячэнне з ягонай дапамогай за мяжой. Рынкавая цана прэпарата 90 тысячаў еўра за адну дозу.

Між іншым, у больш чым 60 краінах свету прэпарат прадстаўляецца хворым бясплатна. Сярод іх – і суседняя Польшча. Вось і даводзіцца беларусам з’язджаць у краіны, дзе ібупрафен за пяць рублёў – платны, затое дзякуючы бясплатнаму Spinraza з’яўляецца шанец на жыццё для іхніх дзяцей. А ў нас, відаць, цяжкія хваробы трэба лячыць бясплатнымі зялёнкай і ёдам.

Юлія Сівец, «Радыё Рацыя»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]