Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Лявон Вольскi заспявае ў Берасці

19.11.2019 культура
Лявон Вольскi заспявае ў Берасці

Канцэрт прысвечаны знакавым датам у жыцці праектаў Лявона Вольскага – Мроя, NRM, Zet, Volski.

Больш чым праз паўтара года гурт Volski зноў заспявае ў Берасці. Электрычны канцэрт каманды адбудзецца ў межах туру All inclusive на пляцоўцы бара Loft, паведамляе racyja.com.

Пра свайго куміра, лідара гурта Лявона Вольскага і ягоныя выступы кажуць прыхільнікі:

– Лявон заўсёды аднолькавы для мяне, таму што Лявон – гэта вельмі шчыры, сапраўдны, таленавіты, геніяльны музыка. Гэта голас нашай краіны.

– У Лявона вельмі шырокі эмацыйны спектр і грандыёзная энэргетыка.

Канцэрт прысвечаны знакавым датам у жыцці праектаў Лявона Вольскага – Мроя, NRM, Zet, Volski. Пачатак у 19:00 23 лістапада ў суботу ў бары Loft, што на Савецкай, 73 у Берасці. Кошты квіткоў ад 15 да 25 беларускіх рублёў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]