Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

«Беларуская нацыя мацнее»

25.11.2019 политика
«Беларуская нацыя мацнее»

Адчуваецца сувязь паміж гістарычнымі героямі і намі цяперашнімі, нашай беларускай нацыяй.

Грамадскія актывісты з Лідчыны прывезлі ў Вільню на перапахаване Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў таксама і зямлю з магілаў паўстанцаў на Лідчыне, перадае «Радыё Рацыя».

Яшчэ загадзя яны аб’ехалі ў сваім рэгіёне ўсе вядомыя месцы баёў і пахаваняў паўстанцаў 1863 года і ўзялі там па жмені зямлі, каб дазахаваць яе пасля ў Вільні, побач з іншымі ўдзельнікамі і кіраўнікамі паўстання.

Гаворыць грамадскі актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак:

– Гэта сімвалічны жэст. Ён надзвычай важны. Важна не толькі прынесці частку зямлі тых герояў, дзе яны зараз спяць, да правадыра паўстання. Важна адчуць сувязь паміж тымі героямі і намі цяперашнімі, нашай беларускай нацыяй. Падзеі 22 лістапада паказалі, што сувязь існуе, сувязь моцная і беларуская нацыя мацнее.

Таксама вядома, што такі ж самы жэст зрабілі і актывісты з Гарадзеншчыны, Вілейшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]yby.com