Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Гэта — гонар

26.11.2019 общество
Гэта — гонар

Як Каліноўскі стаў для беларусаў правадыром волі і справядлівасці.

Правадыр Праўды, Волі і Справядлівасці – гэта эпітэты, якімі ўганаравалі беларусы падчас памінальных службаў Кастуся Каліноўскага, а таксама памаліліся за супакой душаў усіх дваццаці паўстанцаў, знойдзеных пад гарой Гедыміна ў Вільні, перадае «Радыё Рацыя».

Набажэнствы, што прайшлі ў храмах Вільні, а таксама жалобная працэсія да могілак Росы, дзе цяпер спачываюць славутыя героі беларускай нацыі, суправаджалася вялікай колькасцю беларускіх, бел-чырвона-белых сцягоў, якія асвятлілі старыя вулачкі Вільні.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у казанні 22-га лістапада, якое агучыў у архікатэдры Вільні, прыгадаў беларусам значэнне пралітай крыві «за бліжніх», як гэта зрабілі паўстанцы 1863-64 гадоў: «Сваёй малітваю мы спадарожнічаем загінулым паўстанцам і даручаем іх душы міласэрнаму Богу. Вечны адпачынак да ім, Пане, а святло вечнае няхай ім свеціць, няхай адпачываюць у супакоі. Амен».

Прафесар гісторыі Вячаслаў Швед адзначыў: «Я тут, таму што гэта вельмі важная падзея, гістарычная. Яна сапраўды будзе запісаная ў аналаг гісторыі Беларусі. Вельмі важная падзея, проста чалавечая – нарэшце хаваем людзей вельмі блізкіх нам, тых, хто ў 1863-64 гг. устаў за адраджэнне Беларусі, Літвы, тых, хто паказаў сябе патрыётамі-беларусамі».

Удзельніца цырымоніі, спадарыня Валянціна Быстрык з Наваградку каментуе: «Забілі іх, катавалі і самае страшнае – хацелі прынізіць і забраць імя, памяць. А тут вось момант ісціны. Вось столькі людзей прыйшло іх ушанаваць, значыць для такой колькасці людзей гэта важна. А колькі людзей не прыехала, бо не змаглі… Гэта гонар».

Агулам пілігрымаў з Беларусі ў дні ўшанавання памяці ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага Паўстання Беларусі (Літвы) 1863-64 гадоў пабывала ў Вільні не менш за тры тысячы.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]