Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

«Паглядзіце, як нас шмат, наш бел-чывона-белы Анёл усё яшчэ над намі»

26.11.2019 общество
«Паглядзіце, як нас шмат, наш бел-чывона-белы Анёл усё яшчэ над намі»

Што беларусы адчуваюць у апошнія дні.

Выкладаю віленскія здымкі майго мужа - Максіма Клімковіча. Сама, на жаль, не змагла быць у такія лёсавызначальныя дні ў самым сэрцы нашай гістарычнай сталіцы, але назірала вачыма «Белсату», «Радыё Свабоды», «Радыё Рацыя» ўсе тыя падзеі, якія ўзрушылі не адну тысячу беларускіх патрыётаў з усяго свету. Калі глядзела, то перажывала вялікую гаму пачуццяў: ад радасці да горычы. Неаднойчы вочы засцілі слёзы. Калі чытала каментары нашых у Вільні і слухала потым уражанні Максіма, то зразумела, што тыя самыя пачуцці апанавалі амаль усімі намі!

Разам з жанчынамі і падлеткамі плакалі і нашы суворыя мужчыны. Плакалі ад асэнсавання страчанасці таго роднага і блізкага, што некалі было нашым сакральным местам, нашай велічнай гісторыяй, гісторыяй, якая дала нам шмат славутых імёнаў, слава якіх грымела па ўсім свеце… Было горка асэнсоўваць і тое, што тыя адважныя людзі, парэшткі якіх у гэтыя дні атрымалі доўгачаканую пашану і вечны супакой, таксама 155 год таму адчувалі тое самае.

Таму яны не змірыліся з жорсткім і агрэсіўным ворагам з Усходу, што нахабна нішчыў нашу цывілізацыю, усталёўваючы на нашых землях азіяцкую ментальнасць, і ў чарговы раз паспрабавалі абараніць Радзіму, выратаваць яе ад крыважэрнага акупанта. Але сілы апынуліся няроўнымі, і капрызлівая Фартуна з удачай здрадзілі нам – на доўгія часы на краіну насунулася жудасная цемра, якая спарадзіла ў сэрцах некаторых суайчыннікаў абыякавасць і нежаданне змагацца за свае правы і свабоду.

Але ў той жа час у нашых сэрцах і нашых нэрвах у гэтыя незабыўныя дні і часы грукала адна думка: не, мы і наша славутая гісторыя, нашы героі - не зніклі, мы і нашы сімвалы – наш Сцяг і Пагоня яшчэ жывыя! І мы не здрадзім тым ідэалам і тым людзям, што паклалі свае жыцці за «нашу і вашу свабоду», і сёння мы з гонарам ушаноўваем іх разам з другімі вольнымі людзьмі, чые продкі некалі жылі разам з нашымі ў адной супольнай дзяржаве!

Паглядзіце, як нас шмат, наш бел-чывона-белы Анёл усё яшчэ над намі, ён агортвае сваімі белымі крыламі ўсіх тых, хто знаходзіць у сабе сілы аб’ядноўвацца і заяўляць пра сябе, хай за якія дзясяткі кіламетраў ад сённяшняй паняволенай Беларусі, але, паглядзеўшы на тое, як нас многа і якія мы шчаслівыя ад гэтага, мы знойдзем у сябе сілы і жаданне зрабіць тое самае ў роднай краіне!

Я разумею, што атрымалася залішне патасна, але я паспрабавала акрэсліць словамі тое, што адчуваю апошнія дні. Жыве Беларусь!

Ірына Клімковіч, «Фейсбук»

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]