Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Менску адкрылася выстава да 99-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну

28.11.2019 общество
У Менску адкрылася выстава да 99-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну

На выставе будуць прадстаўлены работы многіх беларускіх мастакоў.

Таварыства беларускай мовы запрашае ў чацвер, 28 лістапада, на адкрыццё выставы, прысвечанай 99-м угодкам Слуцкага збройнага чыну, паведамляе budzma.by.

На выставе будуць прадстаўлены работы многіх беларускіх мастакоў (напрыклад, сярод іх работы Алеся Цыркунова і многіх іншых). Адкрые выставу з уступным словам пра Слуцкі збройны чын кандыдат гістарычных навук, вядомы беларускі археолаг і Ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў.

Чакаем усіх неабыякавых да беларускай гісторыі, мастацтва і справядлівасці 28 лістапада ў 17:00 у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]