Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Алесь Круткін: Я гатовы абвясціць сухую галадоўку

29.01.2020 политика
Алесь Круткін: Я гатовы абвясціць сухую галадоўку

28 студзеня актывіста «Еўрапейскай Беларусі» этапавалі з Віцебска ў Полацк.

Учора, 28 студзеня, актывіста «Еўрапейскай Беларусі» этапавалі з Віцебска ў Полацк пад наглядам супрацоўнікаў Полацкага РАУС.

Зараз Алесь Круткін знаходзіцца ў Полацкім ізалятары часовага ўтрымання, гэта пацвердзілі мясцоваму актывісту Віктару Стукаву, паведамляе racyja.com.

– Учора каля 20.00 я падышоў да Полацкага РАУС, дзверы былі зачынены. Націснуў на кнопку сувязі, мне адказаў дзяжурны – спытаў, што мне патрэбна. Я патлумачыў, што хачу даведацца, ці тут знаходзіцца Алесь Круткін, мне адказалі, што ён тут, у ІЧУ. Ніякай іншай інфармацыі мне не далі.

Віцебскія праваабаронцы высветлілі, што ўвечары 28-га студзеня Алеся Круткіна даставілі ў суд Полацка і Полацкага раёна. За ўдзел у менскай акцыі пратэсту супраць «паглыбленай інтэграцыі» ён быў пакараны арыштам на 15 сутак паводле ч.3 артыкула 23.34 КаАП. У той самы дзень яго судзілі ў Віцебску за расклейванне налепак «Калгаснай дыктатуры – баста» на будынку Віцебскай абласной пракуратуры. Але суддзя Ілля Белавус не стаў разглядаць гэтую адміністрацыйную справу і адправіў матэрыялы на дапрацоўку ў міліцыю.

Перад ад’ездам у Полацк Алесь Круткін папярэдзіў сваіх аднадумцаў і журналістаў, што абвесціць сухую галадоўку, калі яго не адпусцяць на волю.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]