Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У гэты дзень у 1863 годзе на тэрыторыі Беларусі пачалося паўстаньне Каліноўскага

01.02.2020 общество
У гэты дзень у 1863 годзе на тэрыторыі Беларусі пачалося паўстаньне Каліноўскага

1 лютага правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі на чале з Каліноўскім выдаў свой першы маніфэст.

1 лютага 1863 г. на тэрыторыі Беларусі пачаліся першыя выступы ў рамках буйнага нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў Беларусі, Літве і Польшчы. Кіраўніком паўстаньня на тэрыторыі Беларусі быў Вінцэнт Канстанты (Кастусь) Каліноўскі, нагадвае Рада БНР.

У гэты дзень Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі на чале з Каліноўскім выдаў свой першы маніфэст, які заклікаў жыхароў былога Вялікага княства Літоўскага ўзьняцца на барацьбу за аднаўленьне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. і да збройнага супрацьстаяньня Расейскай Імпэрыі. Раней, 22 студзеня, Маніфэст з аналягічным зьместам выдаў Цэнтральны Народны Камітэт у Варшаве.

На працягу некалькіх месяцаў на тэрыторыі Беларусі ішлі зацятыя баі паўстанцаў супраць расейскіх войскаў, распачалася актыўная партызанская вайна. Ваенныя сілы паўстанцаў у “Паўночна-Заходнім краі” царскія ўлады ацэньвалі як 68—77 тыс. чал. Паўстанцкія атрады здолелі правесці на Беларусі і Літве 237 баёў з царскімі карнікамі. Да верасьню паўстаньне на тэрыторыі Беларусі і Літвы было задушанае. На тэрыторыі Польшчы паўстаньне працягнулася яшчэ на год.

За сканчэньнем паўстаньня пасьледвала рэпрэсіі супраць яго ўдзельнікаў і хваля эміграцыі зь Беларусі, Літвы і Польшчы. Паўстанне 1863—1864 гг. актывізавала нацыятворчыя працэсы ў Беларусі. Сярод удзельнікаў паўстаньня быў адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху Францішак Багушэвіч, а таксама такія вядомыя ўраджэнцы Беларусі, як Эліза Арэшка, Міхал Эльвіра Андрыёлі, Ян Чэрскі і многія іншыя.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]