Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Берасці на сценах намалююць яшчэ 17 вершаў беларускіх паэтаў

21.02.2020 культура
У Берасці на сценах намалююць яшчэ 17 вершаў беларускіх паэтаў

Аўтары ініцыятывы збіраюць сродкі і запрашаюць далучацца.

У канцы мінулага года ў Берасці з’явіліся тры муралы з вершамі беларускіх класікаў. На вуліцах Маякоўскага, Гогаля і Камсамольская прапісаліся творы Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна і Ніны Мацяш. Акцыя рэалізоўвалася дзякуючы валанцёрскай ініцыятыве #vershybrest пры падтрымцы Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, перадае racyja.com.

Пасля стварэння трэцяга мурала стала зразумела, што ў берасцейцаў ёсць вялікая цікаўнасць да працягу ініцыятывы. Гарвыканкам даў згоду на працяг праекта і было вырашана, што ў горадзе можна стварыць яшчэ 17 такіх муралаў. Зараз аўтары праекта просяць дапамогі ў гараджан.

Чым можна дапамагчы:

1. Прапанаваць свае ідэі і пасля прагаласаваць за вершы, якія будуць напісаныя на сценах гарадскіх будынкаў. Дастаткова проста запоўніць форму.

2. Калі ты мастак ці дызайнер, можаш прапанаваць сваю крэатыўнасць і досвед і папрацаваць над стварэннем вершаваных арт-аб’ектаў. Проста напішы на пошту [email protected] і мы звяжамся з табой.

3. І самае галоўнае – актывістам патрэбна дапамога рублём. Сродкі патрэбны на фарбу, трафарэты (плотэрную рэзку) і працу мастакоў. Падтрымаць акцыю можна на MolaMola.by. Агульная сума, якая неабходна на стварэнне 17 муралаў, складае 3400 рублёў.

Як распавёў каардынатар акцыі, валанцёр АРР “Дзедзіч” Дзяніс Рабчук, ужо зараз ёсць 3 вершы, для якіх быў створаны візуал і атрыманы дазвол гарадскіх уладаў:

– Як толькі мы збярэм патрэбную суму, а тэмпература паветра перавысіць 10 градусаў – пачнем нанясенне іх на сцены. Часткова абраныя і месцы для стварэння наступных муралаў. Запрашаем берасцейцаў актыўна выказвацца наконт таго, якія вершы варта размясціць, а мастакоў і графікаў – прапаноўваць візуал у любых формах: проста тэкст прыгожым шрыфтам, леттэрынг, графічны партрэт паэта ці нешта яшчэ. Таксама просім берасцейцаў падтрымаць нашу ініцыятыву фінансамі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]