Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

34 гады таму ў Горадні паўстала легендарная «Паходня»

12.03.2020 культура
34 гады таму ў Горадні паўстала легендарная «Паходня»

Як пачыналася адраджэнне на берагах Нёмана.

34 гады спаўняецца гарадзенскаму гісторыка-культурніцкаму клубу аматараў роднага краю «Паходня».

Гэта першая нацыянальна-культурніцкая пляцоўка, якая паўстала ў Гародні ў часы Перабудовы. Большасць сучасных нацыянальна свядомых дзеячаў сярэдняга пакалення Гарадзеншчыны паходзяць менавіта з «Паходні», мяркуе старшыня арганізацыі Мікола Таранда у каментары «Радыё Рацыя»:

– Да нас прыходзілі людзі творчыя – мастакі, музыканты, літаратары, гісторыкі. Яны былі грамадска актыўнымі і ўзначалілі самыя розныя арганізацыі, якія ўзніклі ў Гародні, сталі пісаць кнігі. Хачу назваць такія імёны як Аркадзь Жукоўскі, Міхась Амялішка, Аляксандр Талерчык, Віктар Сазонаў.

Сярод сяброў «Паходні» былі акадэмік, член-карэспандэнт Акадэміі навук, больш за два дзясяткі дактароў навук. Менавіта «Паходня» абудзіла грамадскую актыўнасць інтэлектуалаў, зрабіла іх неабыякавымі да лёсу сваёй краіны. Узгадвае Аркадзь Жукоўскі:

- Пачаткам і новага жыцця, і новых знаёмых для мяне стаў прыход у «Паходню». Узрост мой і Міхася Ткачова мала розніліся, і было вельмі прыемна займець сярод знаёмых такога чалавека. У ім было мноства прыцягальных рыс: ветлівасць, даступнасць у размовах і ані знаку снабізму. І тое, што «Паходня» стала сапраўднай школай патрыятызму, – ягоная асабістая заслуга. Там было шмат цікавых людзей, але такой асобы як Міхась Аляксандравіч назваць немагчыма.

Уладзімір Хільмановіч: «Гэта быў вельмі сяброўскі асяродак, надзвычай прасветлены. Людзі былі ахоплены ідэяй беларускага нацыянальнага адраджэння, адраджэння свайго горада. У «Паходні» быў экалагічны кірунак, я памятаю, як праходзілі талакі па ачышчэнні старых могілкаў, па ўпарадкаванні ракі Гараднічанкі, якая тады была страшэнна засмечана. У «Паходні» была вельмі ўражлівая атмасфера братэрства, адзінства і светлых беларускіх памкненняў, якіх, мабыць, сёння ў беларускіх культурніцкіх асяродках цяжка знайсці».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]