Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Час, калі мы вернем сваю незалежнасць, ужо блізка»

25.03.2020 общество
«Час, калі мы вернем сваю незалежнасць, ужо блізка»

Са святам, сябры!

102 гады таму была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, нагадвае прэсс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Гістарычная падзея адбылося 25 красавіка 1918 года. У гэты дзень Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла ў Менску Трэцюю Устаўную грамату, у якой абвяшчалася поўная незалежнасць краіны. Упершыню ў гісторыі ў нашага народа з'явілася магчымасць стварыць уласную дзяржаву.

Ля вытокаў новай краіны стаялі маладыя беларусы - Язэп Варонка, Кастусь Езавітаў, Янка Серада - прадстаўнікі пакалення, выхаванага на ідэях нацыянальнага адраджэння, якое пачалося ў Беларусі ў першыя дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя. Яны звязвалі надзею на здабыццё волі з Першай сусветнай вайной і Лютаўскай рэвалюцыяй у Расіі.

Сімваламі новай дзяржавы сталі герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг.

Урад БНР прыкладаў нямала намаганняў для арганізацыі нацыянальных інстытутаў. Была прынята пастанова аб дзяржаўным статусе беларускай мовы, адкрываліся беларускія школы і гімназіі, культурна-асветніцкія таварыствы і тэатры, працавалі выдавецтвы, выходзілі беларускія газеты, пачалася праца па адкрыцці ў Менску нацыянальнага ўніверсітэта.

Незалежнасць нашай краіны прызналі шэраг еўрапейскіх дзяржаў.

З-за складанага ваенна-палітычнага становішча Рада БНР не змагла рэалізаваць ідэю дзяржаўнага суверэнітэту краіны. За кароткі тэрмін не атрымалася паспець сфармаваць войска і абараніць тэрыторыю дзяржавы ад наступу бальшавікоў з усходу і палякаў з захаду. Але савецкія ўлады ўбачылі, якой папулярнасцю карысталася ў беларусаў ідэя самастойнасці. Таму 1 студзеня 1919 году ў Смаленску была абвешчаная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь у тых межах, якія былі акрэсленыя ў статутных граматах БНР. Неўзабаве часткі Чырвонай Арміі занялі Менск і туды пераехала ўрад савецкай Беларусі. Рада БНР была вымушана эміграваць.

25 сакавіка 2018 году – лёсавызначальны дзень, які меў і іншыя наступствы, акрамя абвяшчэння бальшавікамі ССРБ. Мясцовыя беларускія ўлады паспелі стварыць структуры, якія на працягу дзесяцігоддзя вялі партызанскую барацьбу з камуністамі. Часта яна прымала пагрозлівыя для савецкіх уладаў формы - прыкладам гэтаму быў і Слуцкi збройны чын, і лакальныя паўстанні ў розных частках краіны.

Самае галоўнае – абвяшчэнне незалежнасці БНР стала прыкладам таго, як ў неспрыяльных умовах можна дабівацца немагчымага праз гераічныя ўчынкі і адказныя дзеянні. Яшчэ за год да падзеяў 25 сакавіка 1918 году вельмі мала хто мог уявіць, што ў беларусаў, няхай нават на кароткі час, з'явіцца свой урад і свая дзяржава.

Са святам, сябры. Час, калі мы вернем сваю незалежнасць, ужо блізка.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]