Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Мітрапаліт Кандрусевіч: Бог нас абараняе, але даў нам розум

01.05.2020 общество
Мітрапаліт Кандрусевіч: Бог нас абараняе, але даў нам розум

Старшыня Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі распавёў пра меры Касьцёлу падчас пандэміі.

Сайт каталіцкага касьцёлу ў Беларусі catholic.by апублікаваў гутарку зь мітрапалітам Менска-Магілёўскім, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

Старшыня Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі распавёў, што адразу пасьля таго, як стала відавочна, што каранавірус распаўсюджваецца і ў Беларусі, Касьцёл прыняў адпаведныя меры і выдаў неабходныя рэкамэндацыі для сьвятароў і вернікаў.

«Былі адменены такія маштабныя мерапрыемствы, як велікапоснае чуваньне і малітоўная сустрэча моладзі, якія звычайна зьбіраюць вялікую колькасьць удзельнікаў. Перанесены на пазьнейшы час урачыстасьці канфірмацыі і Першай Камуніі ў парафіях. Адменены біскупскія візытацыі і наведваньні парафій. Не праводзіцца катэхізацыя дзяцей у нядзельных школках».

Паводле герарха, у касьцёлах рэгулярна праводзіцца дэзынфэкцыя. Вернікаў сьвятары заклікаюць захоўваць сацыяльную адлегласьць.

На пытаньне, чаму наогул не былі адменены ўсе службы ў касьцёлах, мітрапаліт адказаў, што Касьцёл паўсюль падпарадкоўваецца абмежаваньням, якія ўводзіць тая ці іншая дзяржава падчас пандэміі.

Адаказаў герарх і на крытыку тых вернікаў, якія лічаць любыя захады для прадухіленьня інфэкцыі «недаверам да Бога» і заклікаюць іх ігнараваць.

«Бог нас абараняе ад зла, але Бог даў нам розум, каб мы ім рацыянальна карысталіся. Калі нехта ведае, што заражаны, то, кантактуючы зь іншымі, ён парушае пятую Божую запаведзь — не забівай. Тое самае можна сказаць і пра тых, хто сьвядома і злосна ігнаруе мінімальна неабходныя захады для прадухіленьня інфэкцыі». — заявіў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]