Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Армейский дневник Франака Вячорки: Солдат получил первую зарплату – 8 долларов

09.04.2009 политика

Насильно призванный в армию лидер «Моладзі БНФ» Франак Вячорка получил первую зарплату и придумал символ для противовоздушной обороны.

В своем дневнике для «Белорусских новостей» Франак Вячорка рассказывает о самой вкусной еде в белорусской армии и страшилках о НАТО.

26 сакавіка. Зарплата

Выдалі першую месячную зарплату – 23 тысячы беларускіх «зайчыкаў», што роўна васьмі далярам ЗША. Восем даляраў каштуе цэлы месяц рабскай працы. Восем даляраў — гэта прыблізна ў два разы менш за сярэдні заробак на Кубе, у 40 разоў — чым сярэдні заробак у Беларусі, у 90 разоў — чым у Польшчы і ў 500 разоў меней, чым заробак у Вялікабрытаніі.

Больш заможным грошы дасылаюць бацькі. Салдат піша даверанасьць на імя паштальёна, а той забірае перавод на пошце.

Пасьля ідзем затаварвацца. Асартымент: зефір, кава распушчальная, сыркі плаўленыя… Хлапцам не хапае нават на цыгарэты. Некаторыя сур’ёзна задумваюцца, каб кінуць паліць.

30 сакавіка. Арміі патрэбна поўнае пераўзбраеньне

З брыгады амаль штодзённа прыходзяць тэлеграмы: загады камандаваньня, навіны ўзброеных сілаў, страшылкі пра НАТО. Тэлеграмы бываюць машынапісныя і пад дыктоўку. У руках тэлеграфіста-салдата — трубка: голас на тым канцы дроту манатонна, са знакамі прыпынку, зачытвае тэкст. Салдат ад рукі запісвае і дакладвае начальніку.

Цывілізацыя да войска не дайшла, а лепш сказаць, прайшла міма. Ужо факсы і электронная пошта з посьпехам замяняюць тэлеграф. Тут няма ні першага, ні другога. Ваенная тэхніка 70-х – 80-х гадоў, якая ў нас ёсьць на ўзбраеньні, маральна і фізычна састарэла. Вялікія шматтонныя агрэгаты сёньня замяняюцца невялікімі прыборамі. Старэнькія савецкія УРАЛы, КРАЗы, ЗІЛы не вытрымліваюць канкурэнцыі з сучаснымі замежнымі ваеннымі цяжкавагавікамі. Толькі дзякуючы правільнай эксплуатацыі і якаснаму абслугоўваньню наша тэхніка на хаду і боегатовая. Іншыя б спісалі яе ў гісторыю. Тое, што паказваюць у тэлепраграме «Арсенал» і часопісе «Армія» — няйнакш як паказуха.

Нашая часьць лічыцца найлепшай у восьмай радыётэхнічнай брыгадзе. Але цягам апошніх дваццаці год да нас не прыйшло ні новай тэхнікі, ні навучальных трэнажораў, нічога такога, што магло б якасна палепшыць нашу абароназдольнасьць.

Армія патрабуе поўнага рэфармаваньня. Першы крок – прафесіяналізацыя, другі – пераўзбраеньне.

1 красавіка. Стары мічман

Пра яго можна напісаць кнігу. Наш старшына – чалавек унікальнай пароды. Невысокі, паўнаваты, зь вялікімі густымі вусамі, далікатна распраўленымі ў бакі. Старшына падобны да Хохліка з казкі пра Беласьнежку.

Ён служыў мічманам на Кольскім паўвостраве. Тады ў ім адкрыўся талент запрагаць салдата ў працу. Бывае, прыйдзеш з начнога дзяжурства ці з нараду, абясьсілены і нямоглы, азіраешся па баках… А як старшына цябе ўбачыць, рыхтуйся — пойдзеш насіць наўлечкі, падфарбоўваць бардзюр ці нашываць латкі на анучкі.

Салдаты імітуюць напружаную занятасьць. Старшына ўсё бачыць наскрозь і цябе адразу раскусіць.

Умее ён і вылаяцца – яскрава, сакавіта і ў тры паверхі.

У старшыны ўсё раскладзена па палічках. Кальсоны, кашулі разабраныя па памерах. Бушлаты і нават сланцы падпісаныя. Уся маёмасьць — строга па вопісу. Калі зграбаць лісьце – зграбай, адсюль і да абеду. Праверыць да лісточка.

Мне часам здаецца, што ён прыходзіць ноччу і становіцца да майго ложка — сочыць, ці я сплю. Баюся прачынацца.

4 красавіка. Кажан

У самы разгар ПХД злавілі кажана. Я яго згроб ля казармы разам зь леташнім лісьцем. Ён расправіў крылы, разьзявіў зубатую пашчу і запішчэў. Зьлятаць ён не хацеў. Зрэшты, і ня мог. Мы яго падвешвалі на галінцы, спрабавалі падкінуць угору. Але кажан адно спрабаваў кусацца і выдаваў няясныя гукі.

Кажан мог бы стаць сымбалем нашых войск. Роўна, як і сава. Грозны і нястомны вартавы беларускага неба.

5 красавіка. Самае смачнае — катлеты

«Чаму нас так добра кормяць?» — запытаўся ў кухара, наслухаўшыся гісторыяў пра баланду ў іншых часьцях, дзе падаюць хутчэй клей, чым ежу.

Мы атрымоўваем двайны паёк у сувязі з павышанай радыяцыяй. Наша часьць знайходзіцца ў зоне зь перыядычным радыяцыйным кантролем — інакш кажучы, ў чарнобыльскай зоне. Здаровая ежа мусіць узмацніць здароўе і зьберагчы ад наступстваў такой службы. Мы атрымоўваем 155 грамаў мяса на дзень замест паложаных ста, дзьве шайбы масла па 30 грам замест пятнаццаці, шэсьць яек на тыдзень замест трох. Апроч гэтага, нам даюць малако альбо згушчонку, булачкі, рыбныя кансэрвы. Людзей няшмат, гатаваць прасьцей. Грамадзянскі кухар і салдат тэрміновай службы гатуюць такія стравы, якім пазайздросьцяць многія забягалаўкі і кавярні Менску. Самае смачнае – катлеты.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]