Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

20-гадовая студэнтка: Трэба сканчаць гэтую тэатральную пастаноўку аднаго акцёра

13.06.2020 политика
20-гадовая студэнтка: Трэба сканчаць гэтую тэатральную пастаноўку аднаго акцёра

Маладая беларуска на першых сваіх выбарах хоча змяніць палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне.

Пра гэта выданню ex-press.by заявіла 20-гадовая студентка Юлія з Барысава:

— Безумоўна пайду на выбары, бо я лічу гэта важнай падзеяй у сваім жыцці. Я бачу, як людзі вакол неабыякава ставяцца да таго, што адбываецца ў краіне, і ігнараваць гэта немагчыма. Гэта будуць мае першыя прэзідэнцкія выбары.

Мне ніколі не падабалася палітыка існуючай зараз улады. Здаецца, кожнаму зразумела, што мы завіслі ў 90-х, а палітычны курс увогуле падобны на тэатральную пастаноўку аднаго акцёра, дзе для народа ён месца не пакінуў.

Грошы ўкладваюцца не туды. Як Лукашэнка гэтага не разумее?! Я лічу, што эканамічны курс варта змяняць, і пачынаць трэба ўжо сёння!

Як сказала вышэй мяняць трэба і эканамічны курс, і палітычны. Наша мова знаходзіцца ў заняпадзе. Я ўпэўнена, што ёй трэба надаць статус адзінай дзяржаўнай мовы, інакш мы канчаткова згубім яе.

Трэба рэфармаваць сістэму адукацыі і аховы здароўя. Нам не трэба столькі міліцыянтаў, трэба зрабіць прафесійную армію. Насамрэч, шмат чаго трэба змяняць, і пачынаць трэба з бацькоў, садкоў і школ.

Выбары — гэта магчымасць прадэманстраваць сваё меркаванне ў палітыцы. Цікава назіраць за кандыдатамі і кандыдаткамі, бачыць чэргі каля Камароўкі, упершыню аддаваць пашпарт, каб падпісаць за ўсіх, толькі б не за Лукашэнку. Я ўжо пакінула свой подпіс за 3 кандыдатаў.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2022 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]