Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Памёр дырэктар аднаго з прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

19.06.2020 политика
Памёр дырэктар аднаго з прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Яго хавалі ў закрытай труне.

Барыс Белкін, які кіраваў РУП «БелЭЗ», памёр 16 чэрвеня. Яму было 67 гадоў, піша “Наша ніва”.

У бальніцу Белкіна забралі 1 чэрвеня. Па чутках, захварэў спачатку яго кіроўца, пасля стала кепска і начальніку. Ляжаў Белкін у Лечкамісіі, але выратаваць яго не змаглі.

Кажуць, у яго бралі аналізы на кавід, але вынікі невядомыя. Пахавалі Барыса Белкіна 18 чэрвеня на Маскоўскіх могілках.

БелЭЗ — прадпрыемства, якое належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта, займаецца абслугоўваннем аб’ектаў асаблівага дзяржаўнага значэння — Палаца Незалежнасці, Дом урада, рэзідэнцый кіраўніка краіны.

«Гэта быў вялікі чалавек, які стварыў гэтае прадпрыемства і ўзначальваў яго цягам 15 гадоў, — кажа пра Белкіна начальнк упраўлення будаўніцтва БелЭЗ Рыгор Таскін. — Барыс Міхайлавіч — былы падпалкоўнік, прыйшоў да нас з Мінабароны, дзе займаўся тылам. Меў узнагароды, у 2016 годзе атрымаў Ордэн Пашаны. Барыс Міхайлавіч быў годным чалавекам і добрым кіраўніком, які ведаў усе нюансы працы».

Афіцыйная прычына смерці Барыса Белкіна пакуль невядомая яго калегам. Але хавалі дырэктара ў закрытай труне.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]