Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Света! Света!», — тысячы барысаўцаў кранальна сустрэлі Ціханоўскую

23.07.2020 политика
«Света! Света!», — тысячы барысаўцаў кранальна сустрэлі Ціханоўскую

Натхняльны фотарэпартаж.

Мітынг у Барысаве быў другім выездам Святланы Ціханоўскай і яе паплечніц у рэгіёны.

Сустрэча праходзіла каля ўнівермага «Веста» — гэта не цэнтр, але і ўскрайкам назваць цяжка. Побач адносна маладыя раёны ля вуліцы Трусава і бульвара Грэчкі, кінатэатр «Кастрычнік», аўтавакзал. Можна сказаць, што ў вялікай частцы барысаўцаў гэта такое тусовачнае месца. Праўда, сама пляцоўка аказалася зусім маленькай, а яшчэ там з разбітымі ходнікамі. У выніку менавіта на пляцоўцы ўсе ахвочыя размясціцца не змаглі, пiша nn.by.

На пляцоўцы грала падкрэслена беларускамоўная музыка: «Ляпіс», Лявон Вольскі, NIZKIZ. Зрэдку толькі яна разбівалася на ДДТ ці Цоя. І бел-чырвона-белых сцягоў у Барысаве на мітынгу было нямала: каля дзясятку. Засмучае хіба толькі тое, што можа толькі працэнтаў з 10 людзей былі ў абарончых масках. Здаецца, людзі ўжо канчаткова расслабіліся. На першых мітынгах у падтрымку Ціханоўскай на Камароўцы працэнтаў 95 было якраз у масках.

Валанцёры Ціханоўскай былі апранутыя ў белыя маечкі з эмблемамі сэрца, кулак і V (вікторыі). Вестка пра затрыманне кандыдаткі па дарозе прыйшла хутка, але падалося, што ніхто не хваляваўся. Усе цярпліва чакалі.

Калі кандыдатка ўсё ж прыехала, то над Барысавам загучала «Света, Света». І гэта, відавочна, не было падрыхтаваным загадзя, а першае, што прыйшло на розум людзям. Такое кранальнае і наіўнае: «Света, Света».

Падрыхтавала кандыдатка і пару словаў пра Барысаў. «Барысаў павінен стаць прамысловым гонарам краіны», — казала Ціханоўская. Вядома, яе словы сустракалі авацыямі.

Калеснікава звярталася да вайскоўцаў, у Барысаве знаходзіцца некалькі вайсковых часцей, а таксама штаб Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання. Яна казала, што ўлады не паважаюць сілавікоў, а новая ўлада будзе.

«Мы павінны працягнуць ціснуць уладу любымі сродкамі, — працягвала прадстаўніца Бабарыкі. — Кожнае парушэнне закона павінна быць зафіксавана. Цяпер як ніколі шмат яны пакідаюць сляды».

Агулам мітынг цягнуўся каля гадзіны. Сыходзілі Ціханоўская і Калеснікава пад усё тое ж «Света, Света», а таксама «Верым. Можам. Пераможам». Назаўтра іх чакаюць Глыбокае, Наваполацк і Віцебск.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]