Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Уладальніку сайтаў Kyky.org і The Village далi 14 сутак

30.07.2020 политика
Уладальніку сайтаў Kyky.org і The Village далi 14 сутак

Сваю вiну Аляксандр Васілевіч не прызнае.

Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна па Skype судзілі Аляксандра Васілевіча, уладальніка Vondel і Hepta, якога 28 ліпеня, у аўторак, каля 18:00 затрымалі ўнутры будынка КДБ, калі ён прыйшоў падаваць хадайніцтва за Віктара Бабарыку разам з галоўным рэдактарам The Village Беларусь Яўгеніяй Сугак. Суд прызнаў Аляксандра вінаватым па ч. 1 арт 23.34 — парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў і прысудзіў яму 14 сутак адміністрацыйнага арышту, піша The Village.

У абвінавачванні гаворыцца, што Аляксандр Васілевіч удзельнічаў у масавым несанкцыянаваным мерапрыемстве каля будынка КДБ з 17:10 да 17:30 і крычаў: «Свабоду Бабарыку!»

Яўгенія Сугак выступала на судзе ў якасці сведкі. Яна распавяла, што яны з Аляксандрам у масавых мерапрыемствах не ўдзельнічалі, а прыйшлі ў той вечар каля 17:50 да будынка КДБ з канкрэтнай мэтай — падаць хадайніцтва.

Па дарозе да будынка яны размаўлялі аб справах, і Аляксандр нічога не крычаў.

На ўваходзе ў КДБ яны распавялі пра мэту свайго прыходу, былі запрошаныя ўвайсці, пасля чаго іх правялі ў пакой, а адтуль — у аўтазак і адвезлі ў РУУС.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2022 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]