Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Студэнтаў з Брэста будуць размяркоўваць у Венесуэлу

02.04.2011 общество
Студэнтаў з Брэста будуць размяркоўваць у Венесуэлу

Брэсцкі тэхнічны ўніверсітэт будзе размяркоўваць студэнтаў у Венесуэлу.

Універсітэт атрымаў прапанову забеспячэння працоўнымі месцамі студэнтаў ад пасольства Венесуэлы ў Беларусі, паведамляе Радыё Рацыя.

Як адзначае намеснік дэкана прамышленага і грамадзянскага будаўніцтва Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэту Ларыса Козак, студэнтаў будуць размяркоўваць у расійскамоўныя раёны Венесуэлы ў якасці будаўнікоў:

- І таксама Белзамежбуд - яны ладзяць гэтыя дзве камандыроўкі, адна ў межах будаўнічага атраду, а другая - у межах размеркавання маладых спецыялістаў. Хутчэй усяго гэта будуць расійскамоўныя групы рабочых. Адзінае, што яны сказалі, гэта будзе праца з найноўшымі тэхналогіямі ў будаўніцтве.

Па словах Мікалая, студэнта 5 курсу брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэту, заробак студэнтам у Венесуэле абяцаюць завоблачны:

- Праезд, транспарт, пражыццё, харчаванне - абяцалі за кошт фірмы. Плюс яшчэ інтэрнэт. Зарплата паўтары тысячы ўмоўных адзінак. Гэта стартавая.

Як паведаміла кіраўніцтва ўніверсітэту, для будаўнічага атраду прадугледжана каля 30 месцаў. Колькасць месцаў для размеркавання пакуль застаецца невядомай.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]