Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гародня: акцыя-пэрформанс дзеячаў мастацтва

04.09.2020 политика
Гародня: акцыя-пэрформанс дзеячаў мастацтва

Гарадзенскія мастакі выказалі свой пратэст таму, што адбываецца ў Беларусі.

Яны правялі акцыю-пэрформанс, дзе цытаты з Бібліі яны перамежавалі сваімі творамі, чым выказалі сваё стаўленне да існуючай сітуацыі.

Пра акцыю racyja.com распавядае яе куратар, гараденская дызайнерка Ірына Варкулевіч:

– Мы зараз жывём у незвычайны час, які аб’яднаў усе нацыі, аб’яднаў у змаганні з чалавекам, які сінімі пальцамі ўчапіўся ў крэсла ўлады. Мы ўсе ў шоку ад тэрору, які немагчымы ў адносінах да мірнага насельніцтва. Усе творчыя людзі, усе мае сябры, гэта мастакі, фатографы, журналісты, архітэктары, мы мірныя, законапаслухмяныя людзі, мы павінны штосьці рабіць. І мы вырашылі сказаць “НЕ!” гэтаму. Зразумела так, як гэта мы ўмеем гаварыць, – у мастацкай форме.

На думку мастака Сяргея Грыневіча гэтая акцыя – падтрымка ўсім хто змагаецца з рэжымам.

– Ідэя праекта належыць Ірыне Варкулевіч. Мы безумоўна пагадзіліся ўдзельнічаць у гэтым праекце. Гэта шэсць мастакоў, якія захацелі ў такой артыстычнай форме выказаць свае “НЕ!” гэтаму бясчынству, якое адбываецца ў нашай краіне. Мы супраць гвалту, які адбываецца над усім народам. Ну і ў падтрымку ўсім, хто змагаецца з рэжымам.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]