Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Каля беларускага пасольства ў Кіеве адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы

05.09.2020 политика
Каля беларускага пасольства ў Кіеве адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы

Акцыя праходзіла пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Беларускія і ўкраінскія актывісты прыйшлі да амбасады Беларусі ў Кіеве, каб выказаць салідарнасьць зь беларускім народам і адсьвяткаваць Дзень беларускай вайсковай славы, паведамляе «Радыё Свабода».

Ён адзначаецца 8 верасьня ў гонар перамогі аб'яднаных войскаў Вялікага Княства Літоўскага над утрая большым войскам Маскоўскай імпэрыі пад Воршай у 1514 годзе.

Акцыя праходзіла пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Актывісты заклікалі ўладу Беларусі вызваліць палітвязьняў і спыніць гвалт і перасьлед удзельнікаў пратэстаў. Цягам усёй акцыі машыны, якія праяжджалі каля беларускай амбасады, сыгналамі выказвалі сваю падтрымку пратэстоўцам.

Беларуская сьпявачка Анастасія Шпакоўская, якая вымушаная была зьехаць зь Беларусі ва Ўкраіну, падзякавала тым беларусам, якія штодзень выходзяць на акцыі пратэсту ва ўсіх беларускіх гарадах. «Мы павінны кожнага і ўсіх іх падтрымаць», — сказала яна.

Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты беларусаў, якія загінулі падчас пратэстаў.

Пасьля невялікага веча ўдзельнікі акцыі асьвятлілі будынак беларускай амбасады ў колерах нацыянальнага сьцяга.

Фото: «Радыё Свабода» Фото: «Радыё Свабода» Фото: «Радыё Свабода» Фото: «Радыё Свабода»

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2022 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]