Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Стала вядома, дзе знаходзіцца блогер Пальчыс

30.09.2020 политика
Стала вядома, дзе знаходзіцца блогер Пальчыс

На выходных блогер планаваў пакінуць краіну.

Стала вядома, што блогер Эдуард Пальчыс адбывае 30 сутак на Акрэсціна. Бацькі блогера пашлі пісаць заяву аб знікненні. Праваахоўнікі праверылі базу, аказалася, што ён на Акрэсціна.

Нагадаем, пра знікненне напісала ў фэйсбуку яго жонка Вікторыя.

Вікторыя Пальчыс патрабавала, каб праваахоўнікі тэрмінова апавясцілі пра гэта яго адваката, калі ён затрыманы.

Як вядома «Нашай Ніве», Эдуард Пальчыс не пражываў у сябе дома ў Лідзе з моманту, як 15 чэрвеня атрымаў прысуд 15 сутак за нібыта ўдзел у акцыі Ціханоўскага на Камароўцы.

Дзе ён знаходзіўся ўвесь гэты час, невядома, але гэта дакладна была Беларусь.

Як вядома нам ад блізкіх, на выходных Эдуард планаваў пакінуць краіну, але не прыйшоў у дамоўлены час да кіроўцы, які меўся даставіць яго да граніцы.

Знікненне адбылося ў Мінску.

Апошні візіт Пальчыса ў сацыяльныя сеткі пазначаны абедам нядзелі, 27 верасня.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]