Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Салютую тым, хто падымае ў аблокі наш бел-чырвона-белы сцяг!»

05.10.2020 политика
«Салютую тым, хто падымае ў аблокі наш бел-чырвона-белы сцяг!»

Маршы, акцыі пратэстаў, утульныя сустрэчы ў дварах — сапраўдная сіла.

Ліст ад чытача апублікаваў тэлеграм-канал «Баста»:

- Дарагія беларусы! Доўгія гады працы ў школе я бачыла, як ідзе вынішчэнне ўсяго беларускага. Знішчалася мова. Гісторыя Беларусі была пераведзена на рускую мову. Нашых герояў аплёўвалі. Цяжка было на сэрцы. І вось тое, што адбылося гэтым летам было нечаканым адкрыццём. Я ўбачыла, што такіх як я беларусаў - шмат.

Рэжым лукашэнкі зрабіў «падарунак» - сваёй жорсткасцю ён разняволіў душу народа. Я кланяюся ўсім, хто, ахвяруючы сваім здароўем і жыццём, выходзіць на пратэсты! Я салютую тым, хто падымае ў аблокі наш бел-чырвона-белы сцяг! Я ганаруся вамі, мае дарагія землякі!

Кожную нядзелю з заміраннем сэрца перажываю, ці выйдзе Мінск. Кожнае збітае дзіця - маё дзіця. Кожны арышт пячэ ў маім сэрцы. Нездарма сілавікі ходзяць у чорнай вопратцы - гэта воіны цемры і д'ябла. І такой светлай ачышчальнай сілай з'яўляюцца вашыя маршы, акцыі пратэстаў, утульныя сустрэчы ў дварах! Захапляюся вамі, люблю і ганаруся! Учора быў Дзень настаўніка. Я прасіла аднаго віншавання - перамогі майму народу! Жыве Беларусь!

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]