Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Легенда протестов из Новополоцка: Ходил с нашим белорусским флагом, хожу и буду ходить!

07.10.2020 политика
Легенда протестов из Новополоцка: Ходил с нашим белорусским флагом, хожу и буду ходить!

В мирных протестах Анатолий Кулик начал участвовать с 1988 года.

В каждом городе есть свой человек-легенда. В Новополоцке это — 74-летний Анатолий Кулик. Земляки в шутку и не очень называют его «нашим Ниной Багинской». На мирные протесты Кулик — тогда инженер завода «Полимир» — начал ходить с 1988 года, когда в Новополоцке, который называли «вторым Чернобылем», зародилось экологическое движение: люди требовали на пикетах, чтобы в городе был чистый воздух и вода. Затем инженера дважды избирали депутатом от БНФ в горсовет Новополоцка. После событий августа 2020 года Анатолий Кулик снова в строю — ходит по городу в соломенной шляпе с бело-красно-белой лентой и БЧБ-флагом.

Портал tut.by пообщался с удивительным человеком, на которого с уважением смотрит даже местная милиция.

Анатолию Михайловичу Кулику 1 января исполнится 75 лет. Но разве дашь? В глазах — молодой задор и добрые чертики.

Новополочане всегда видят «спадара Куліка» в шляпе с бело-красно-белой лентой и национальным флагом на плечах.

В День пожилого человека, 1 октября, легендарного новополоцкого пенсионера судили: за то, что шел домой с футбольного матча в своем неизменном образе — с БЧБ-символикой.

Про то, чем закончился суд, расскажем чуть позже. А пока… Что, вы думаете, сделал Кулик, выйдя из милиции, где проходил процесс? Едва сойдя с крыльца ГОВД, накинул на плечи бело-красно-белый флаг! Группа поддержки, которая несмотря на холод и ветер, ожидала Анатолия Михайловича на улице возле ГОВД, громко зааплодировала.

Анатолий Кулик общается с земляками, которые пришли поддержать его на суде, но не смогли попасть на процесс — он прошел в помещении ГОВД

— Хадзіў з нашым беларускім сцягам, хаджу і буду хадзіць! — заявил пенсионер.

За спиной у этого человека — более 30 лет протестных акций. Он лично знает Зенона Позняка. На «спадара Куліка» с уважением смотрит даже местная милиция. Что уж говорить про новополоцкую молодежь — та вообще слушает человека-легенду с придыханием.

«Беларусы ідуць па Грунвальдскім полі з харугвамі. Палякі, літоўцы — у шоку. Нават імшу спынілі!»

Мы пьем чай в одном из новополоцких кафе и просим «спадара Анатоля» рассказать про его знаменитую соломенную шляпу с БЧБ-лентой.

— Першы такі капялюш у мяне з’явіўся яшчэ ў 1990 годзе, калі мы ездзілі на святкаванне 580-годдзя Грунвальдскай бітвы ў Польшчу. Ад «Беларускага народнага фронту» ў тую паездку арганізавалі два аўтобусы. Перад вандроўкай я і набыў саламяны капялюш — яго вырабіў і ўпрыгожыў бел-чырвона-белай стужкай майстар з-пад Браслава. Апрануў у дарогу гэты брыль, майку з гербам Полацка. Зразумела, узяў з сабой і БЧБ-сцяг.

Спачатку мы заехалі на «Басовішча» пад Беластокам — у 1990 годзе там прайшоў першы фэст беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі. А пасля прыехалі на поле недалёка ад вёскі Грунвальд — з БЧБ-сцягамі і ўсімі харугвамі, якія ўдзельнічалі ў знакамітай бітве, у якой продкі беларусаў, літоўцаў і палякаў разбілі Тэўтонскі ордэн.

Палякі і літоўцы не чакалі на гэтым свяце беларусаў - быў жа яшчэ савецкі час. Літоўцам было прасцей выехаць за мяжу: у іх ужо пачаліся перамены. Аднак прыехалі і беларусы! Ідзём з харугвамі па полі - годна, нетаропка. Усе ў шоку, глядзяць на нас са здзіўленнем! Нават імшу прыпынілі. Палякі і літоўцы дачакаліся, калі мы падыдзем, саступілі нам месца побач, і богаслужэнне працягнулася. А потым пачалося святкаванне ўгодкаў Грунвальдскай бітвы.

З польскага боку на ўрачыстасці прысутнічаў Войцэх Ярузэльскі (лидер коммунистической Польши, но в то время уже президент посткоммунистической Польши). Падышоў да нас і пытаецца: «А што гэта ў вас за сцяг такі? Мусіць, сапсаваны польскі?». На жаль, пра бел-чырвона-белы сцяг тады не ведалі. Нашу дэлегацыю ўзначальваў гісторык, выкладчык Міхась Ткачоў. Ён і патлумачыў Ярузэльскаму, што гэта не «сапсаваны польскі», а сапраўдны беларускі сімвал, у якога ёсць свая слынная гісторыя.

Свой «грунвальдскі капялюш» Анатолий Кулик носил почти 30 лет. Ходил в нем на акции протеста, а также на все выборы. Да и просто на прогулки по городу.

— Канешне, за cтолькі год капялюш знасіўся. Гады два таму я набыў другі. Доўга шукаў падобны, але таго браслаўскага майстра, у якога купіў першы брыль, ужо не было. Таму набыў крыху іншы і ўжо сам упрыгожыў капялюш бел-чырвона-белай стужкай.

«Наваполацк стаў «другім Чарнобылем». Мы хадзілі ў Мінску на «Чарнобыльскім шляху» з такім плакатам»

Еще «при Советах», в конце 1988 года, в Новополоцке зародилось сильное экологическое движение — по сегодняшний день Полоцкий район и Новополоцк в частности среди лидеров по загрязнениям атмосферного воздуха от стационарных источников: здесь находятся такие крупные нефтехимические производства, как ОАО «Нафтан» и завод «Полимир», ряд других предприятий промышленности и энергетики. Правда, Новополоцк специалисты называют и одним из самых «экологически дисциплинированных» городов страны: здесь делают многое для минимизации вредных последствий.

А в конце 80-х одним из активистов этого движения стал Анатолий Кулик.

— Я працаваў інжынерам-канструктарам, а пасля інжынерам-механікам на буйным заводзе «Палімір». Наваполацк перажываў сур’ёзныя экалагічныя праблемы. Не было якаснай вады: водазабеспячэнне ажыццяўлялася з Заходняй Дзвіны (сейчас — от подземного водозабора «Окунево», расположенного в 18 км юго-восточнее города, в районе д. Заскорки). Магутная ТЭЦ працавала на мазуце, выкіды ішлі ў паветра. Пабудавалі завод бялкова-вітамінных канцэнтратаў (БВК), і ад вырабу штучнага бялку ў горадзе быў смурод. Дадаваў шкоды і завод «Измеритель» — са сваімі цяжкімі металамі. Мы хадзілі ў Мінску на «Чарнобыльскім шляху» з плакатам «Наваполацк стаў другім Чарнобылем».

Я быў удзельнікам экалагічнага руху з самага пачатку. Першы мітынг за чысціню навакольнага асяроддзя ў Наваполацку адбыўся ў лютым 1988 года. Да помніка «Першая палатка» (в этом месте строители города в 1958 году разбили свою первую палатку) прыйшлі людзі, якія лічылі, што Навапалоцк трэба тэрмінова ратаваць ад шкодных выкідаў. Пасля мы часта арганізоўвалі мітынгі, мірныя пратэсты па экалагічных праблемах.

Пазней, калі ўзнік рух «Беларускі народны фронт „Адраджэнне“», да нас, «экалагістаў», далучыліся і «фронтаўцы». Мы збіраліся на паседжанні разам.

Я зразумеў, што ўсё, за што выступае «Беларускі народны фронт»: адраджэнне баларушчыны, мовы, культуры, гісторыі — гэта маё. І далучыўся да пабудовы «Фронту». У 1989 годзе ўдзельнічаў у першым з’ездзе БНФ у Вільні. Пазней быў у сойме.

«На першым паседжанні гарсавета выступіў па-беларуску. Трэба было бачыць рэакцыю дэпутатаў!»

Анатолия Кулика дважды избирали в горсовет депутатов. Оба раза он представлял там «Белорусский народный фронт».

— У 1989 годзе па акрузе, дзе я жыву, выбыў дэпутат гарсавета. Жыхары сабраліся, каб вылучыць іншага. Я быў на тым сходзе. Выказаўся. Людзі прапанавалі маю кандыдатуру. І абралі.

У гарсавет трапілі і мае сябры з экалагічнага руху. З 220 дэпутатаў нас, дэмакратаў, там было чалавек 6−7. Астатнія — дырэктары, прадстаўнікі ўлады — ну як звычайна, як і цяпер.

Адначасова мяне абралі і старшынёй Наваполацкай рады БНФ. На першым жа паседжанні гарсавета я выступіў па-беларуску. Трэба было бачыць рэакцыю большасці дэпутатаў: «Мы вас не понимаем. Говорите нормально!». Аднак я настоўваў, каб родная мова гучала ў органе мясцовага самакіравання.

Дарэчы, у той час у Наваполацку ўжо пачаліся мітынгі не только па экалагічных пытаннях, але і па палітычных.

«Сцяг, які пашыла мая жонка, у 1991 годзе павесілі над Мінскім гарвыканкамам»

На все значимые события в родном городе и столице Анатолий Кулик всегда ходил с бело-красно-белым флагом. Об этом он может вспомнить десятки историй, но расскажем лишь две — самые яркие.

— У жніўні 1991 года, калі адбыўся путч у Маскве, я двое сутак начаваў на плошчы ў Мінску. Якраз быў у адпачынку на працы. На плошчы стаялі намёты — і мы там знаходзіліся, сачылі за падзеямі.

Мая жонка пашыла мне вялікі атласны бел-чырвона-белы сцяг. Мне хлопцы й кажуць: «У цябе такі прыгожы сцяг. Дай нам яго — мы яго на гарвыканкам павесім». — «На такую добрую справу, калі ласка, бярыце». І сцяг павесілі! А гарвыканкам у Мінску знаходзіцца насупраць Дома ўраду. І, заўважце, гэта было яшчэ да таго, як гістарычны сцяг стаў дзяржаўным.

А ў верасні 1991 года, калі бел-чырвона-белы сцяг ужо абвясцілі дзяржаўным, мы ў Наваполацку сабраліся і вырашылі: «У горадзе ўжо два дні як павінны вісець новыя сцягі, а ў нас яшчэ на будынках — старыя, бэсэсэраўскія. Трэба іх здымаць!».

І мы сваёй кампаніяй — там, у прыватнасці, былі пісьменнік Уладзімір Арлоў, бард Сяржук Сокалаў-Воюш — выйшлі на дах гарвыканкама ў Наваполацку і павесілі там бел-чырвона-белы сцяг. Надвор’е, памятаю, было дрэннае, аднак мы на гэтым не спыніліся. Паехалі ў Полацк — і ў гэты ж вечар новы сцяг з’явіўся і на мясцовым гарвыканкаме.

У мяне і маіх сяброў былі спадзевы, што Беларусь будзе рухацца далей, як вольная незалежная краіна. Гэта былі незабыўныя і неперадавальныя адчуванні. Проста велізарнае шчасце!

«Праз два тыдні галадоўкі доктар сказаў: «Гэта небяспечна»

Кулик два разa держал голодовки по политическим причинам.

Первый раз он объявил такой протест в апреле 2006 года, когда состоялась третья инаугурация Александра Лукашенко. Голодать новополочанин начал в 15 часов 8 апреля — в это время началась торжественная церемония.

— Объявлением голодовки я выражаю протест против насилия, которое власть применило против белорусских граждан 25 марта в Минске, а также против так называемых выборов, в которых победителем был объявлен человек, по моему убеждению, не имевший права в них участвовать, — заявил тогда Анатолий Кулик.

— Я тады галадаў 10 дзён. Хадзіў на працу, акрамя пітной вады, нічога не ўжываў. Але піў шмат — каля 2,5−3 літраў.

В том же 2006 году, в октябре, Анатолий Кулик голодал 16 дней — в знак солидарности с экс-кандидатом в президенты, политзаключенным Александром Козулиным, который находился в колонии под Витебском.

— Падчас той галадоўкі я зноў не пакідаў працы. Я ведаў, што Аляксандр Казулін збіраўся аб’явіць галадоўку — і пачаў раней, чым ён, на два тыдні. Падчас гэтага пратэсту мне званілі з падтрымкай многія людзі, у тым ліку жонка палітвязня Ірына Казуліна. Яе муж хацеў галадаць бестэрмінова, і я папярэдзіў Ірыну, што гэта будзе забойства. Бо тыя два тыдні, што сам вытрымаў, даліся няпроста. Сэрца, ціск. Пачаліся змяненні ў арганізме, трохі ўжо і жахлівыя. Кожны дзень з мяне злятала кіло. Так доўжылася дзён 12. А потым — на вагах адна і тая лічба. Доктар сказаў: «Гэта небяспечна». І я спыніў галадоўку. Тым больш, што сам Казулін пачаў галадаць. Я як бы перадаў яму эстафету.

«Веру, што яшчэ пры маім жыцці беларусы дамогуцца свабоды»

Анатолий Михайлович ходит, опираясь на палочку — перенес операцию по замене коленных суставов.

— У мяне пратэзы на абедзвюх нагах. Праблемы з нагамі ідуць з маёй спартовай маладосці, калі я быў студэнтам Мінскага політэхнічнага інстытута. Спрабаваў сябе у многіх відах, але спыніўся на канькабежным спорце. Я кандыдат у майстры спорту, быў членам зборных БССР і СССР, удзельнічаў у міжнародных спаборніцтвах. Так што хворыя суставы — адтуль. Вядома ж, якія нагрузкі у спартоўцаў. Яшчэ год 20 таму стаў адчуваць, што ногі даюць аб сабе знаць.

— Дзе вы — пажылы, не вельмі здаровы чалавек — бярэце сілы, гарт, каб выходзіць і зараз на мірныя пратэсты?

— Гэта ідзе ад сэрца. Маю вялікія спадзяванні, што яшчэ пры маім жыцці беларусы дамогуцца свабоды — таго, чаго мы не змаглі зрабіць раней.

Мяне падтрымлівае сям’я. Хоць, канешне, мой актывізм займаў шмат часу, і жонцы даводзілася няпроста. Яна, бывае, бурчыць: маўляў, куды ты, стары, ідзеш, табе што, больш за ўсіх трэба… Але я яе разумею: хвалюецца за малодшае пакаленне. У нас два сыны, дзве ўнучкі і два ўнукі. Старэйшаму ўнуку — 26 гадоў, скончыў універсітэт, працуе, а малодшай уначачцы, нашай найвялікшай радасці, — яшчэ толькі паўгодзікі.

Я нясу адказнасць за дзяцей і ўнукаў. Таму і выходжу з бел-чырвона-белым сцягам. Бо лічу: калі я зараз гэтага не зраблю, дык, не дай Бог, ім яшчэ дзесяцігоддзямі давядзецца потым змагацца.

Натхняе і тое, што беларусы падняліся, у грамадстве — вялікі ўзрух. Бадай, такога яшчэ ніколі і не было! І калі адбыўся такі ўздым, нельга проста сядзець убаку. Гэта ж была наша мара — каб народ падняўся, каб ён нарэшце адчуў сябе народам, а не насельніцтвам.

Анатолия Кулика судят за то, что шел с футбола с флагом

20 сентября в Новополоцк на игру с ФК «Нафтан» приезжали знаменитые «Крумкачы». Они победили, и многие горожане не скрывали, что болели за минскую команду, которая известна своей гражданской позицией — выступает против насилия.

Вечером после матча болельщики возвращались домой — на позитиве от хорошего футбола и эмоций, которые подарили им «Крумкачы». Среди горожан был и Анатолий Кулик. Как всегда, он нес на плечах бело-красно-белый флаг.

В прогулке болельщиков милиция усмотрела «несанкционированное шествие». Анатолия Кулика обвинили по ч.1 ст. 23.34 КоАП.

1 октября в помещении Новополоцкого ГОВД прошел суд. Дело рассматривала Снежана Калиниченко.

Судья установила нарушения в составлении административного правонарушения и отправила материалы дела в милицию на доработку.

Поддержать Анатолия Кулика к зданию ГОВД тогда пришли не менее 50 человек. Но на процесс милиционеры пустили только его самого и адвоката.

Земляки ожидали, чем все закончится, более двух часов — несмотря на плохую погоду. Милиция в мегафон попросила людей разойтись и предупредила, что «собрание» может быть расценено как «несанкционированное массовое мероприятие». Горожане объяснили, что их не пустили на суд, поэтому они вынуждены ждать Анатолия Кулика рядом с ГОВД.

Милиционеры в итоге уступили: перестали объявлять про «несанкционированное мероприятие», однако стояли рядом и снимали всех на камеру.

Ольга Дамаскина, местная активистка, бывшая заведующая Музеем традиционного ручного ткачества Поозерья, рассказала:

— Анатоль Кулік — сімвал нашага горада, вельмі знакамітая асоба для Наваполацка. З 1990-х, з самага пачатку адраджэнскага руху, ён быў вельмі актыўным чалавекам. І працягвае ім заставацца. Таму гараджане проста не маглі не прыйсці падтрымаць яго на суд.

Дата нового рассмотрения дела пока неизвестна.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]