Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

16 красавіка Андрэю Пачобуту спаўняецца 38 гадоў

16.04.2011 политика
16 красавіка Андрэю Пачобуту спаўняецца 38 гадоў

16 красавіка спаўняецца 38 гадоў журналісту Андрэю Пачобуту, які цяпер знаходзіцца ў гарадзенскай турме паводле абвінавачаньня ў абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.

З гэтай нагоды Радыё Свабода пагутарыла з жонкай Пачобута Аксанай.

Знаткевіч: Аксана, ці будзе ў вас магчымасьць найбліжэйшым часам пабачыцца з мужам?

Аксана Пачобут: Пакуль я гэтага ня ведаю. Да гэтага часу ў мяне не было такой магчымасьці. У бліжэйшы час адвакат зьбіраецца падаць хадайніцтва. Дазвол дае або не дае сьледчы. Калі ён дазволу ня дасьць, ён мусіць патлумачыць, чаму гэта перашкаджае сьледзтву. Ня ведаю, ці атрымаецца пабачыць мужа да суду.

Знаткевіч: Тыя людзі якія хочуць далучыцца да кампаніі салідарнасьці і падпісаць паручальніцтва ў пракуратуру з просьбай зьмяніць Андрэю меру стрыманьня – дзе і як яны гэта могуць зрабіць?

Аксана Пачобут: Наколькі мне вядома, у Менску паручальніцтва можна запоўніць або на ўправе БНФ або на офісе БАЖ. А ў Горадні гэтым займаецца Саюз палякаў.

Знаткевіч: Незадоўга да арышту Андрэй Пачобут пісаў у сваім блогу, што многія калегі-журналісты пытаюцца ў яго, чаму ён не зьяжджае за мяжу, калі супраць яго пачалі крымінальную справу. Андрэй патлумачыў, што сьвядома абірае магчымасьць зьняволеньня перад эміграцыяй – і з-за прывязанасьці да Гарадзеншчыны, і каб не рабіць падарунку, тым, хто цягне Беларусь у таталітарнае мінулае. Вы сама не спрабавалі яго пераканаць, што варта зьехаць, бо ў вас жа малыя дзеці?

Аксана Пачобут: Усё тое, што ён тлумачыў сябрам і калегам у блогу, тое ён тлумачыў і нам. Казаў, што ён гэта робіць і дзеля дзяцей, каб яны не саромеліся, каб яны маглі ім ганарыцца.

* * *

Дзень нараджэння -- добрая нагода падтрымаць палітвязня віншавальнай тэлеграмай альбо паштоўкай. Іх можна накіраваць на адрас: 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, СІЗА № 1.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]