Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ганна Севярынец: Нарэшце сярод Курапацкіх крыжоў рашучае дыханне перамогі»

01.11.2020 политика
Ганна Севярынец: Нарэшце сярод Курапацкіх крыжоў рашучае дыханне перамогі»

Пісьменніца падзялілася меркаваннем па выніках Марша.

«Пачынаецца. «А чаму на чале калоны на Курапаты не было званоў, якія былі раней?», «А чаму яны не ішлі тым шляхам, якім мы хадзілі раней?», «А што гэта на фотках яны там у Курапатах радуюцца і смяюцца?» — піша Ганна Севярынец.

Правільна радуюцца і правільна смяюцца! Нарэшце сярод Курапацкіх крыжоў не адчай і самота, а рашучае дыханне перамогі.

Тыя, хто прарваўся туды сёння праз блага спланаваны маршрут, праз кардоны, праз кулі, тыя, хто проста ішоў туды па полі, па кочках, па мокрай траве (сапраўды, чаго гэта яны не прыхапілі з сабой званы) — яны прынеслі ў Курапаты сапраўдную надзею на вечную памяць.

І тыя, хто ляжаць у Курапатах, добра ведаюць гэтую маладую і пераможную надзею, і ссумаваліся па ёй. Дачакаліся сёння.

Што ж тычыцца тых, хто прапанаваў гэты традыцыйны колішні маршрут - бліжэй да народа трэба быць, спадарства. Калона ў дзвесце тысяч — гэта не колішнія шэсці. Гэта зусім іншы размах, зусім іншая фізіка і псіхалогія грамады.

Тэарэтычныя ўяўленні пра цяперашнія пратэсты — вельмі далёкія ад практыкі. Не было ніводнага шанса сёння двухсоттысячнай калоне ўціснуцца ў гэтыя вуліцы.

Карацей, крытыкуйце каго заўгодна, але не вуліцу. Беларуская вуліца цяпер — абсалютная праўда і мера».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]