Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Ксендз Вячеслав Борок: Сам Бог на нашей стороне

19.12.2020 общество
Ксендз Вячеслав Борок: Сам Бог на нашей стороне

Глубинные перемены в Беларуси уже произошли.

Ксендз Вячеслав Борок приехал в Россоны на севере Беларуси 20 лет назад. Верующие уже и не чаяли, что в этом глухом местечке когда-нибудь появится свой ксендз. Первым делом он построил костел с необычными фресками. Одна из них изображает, как… сотрудники НКВД арестовывают ксендза. Недавно Борок отсидел 10 суток в витебском СИЗО — за то, что разместил в соцсети плакат Владимира Цеслера «Стоп лукашизм»: милиция, а затем и суд усмотрели в этом пропаганду нацистской символики.

Портал tut.by навестил священника после освобождения и поговорил с отцом Вячеславом.

Вячеславу Борку — 45 лет. Родился в Миорах в верующей многодетной семье.

— У мяне тры браты і пяць сясцёр. З дзяцінства мы хадзілі ў касцёл, прынцыпы маральнасці нам прывівалі змалку, і за гэта я вельмі ўдзячны бацькам. Дарэчы, усе мае браты пасля выбараў адсядзелі «суткі» за сваю грамадзянскую пазіцыю. Апошні, каго затрымалі «за палітыку», быў я.

После духовной семинарии в Гродно отец Вячеслав учился в Польше, стал магистром богословия. Вернулся в Беларусь, два года служил дьяконом, потом получил священный сан.

Осенью 2000 года молодой ксендз получил приход в Россонах. Ему тогда было 25 лет.

— Я прыехаў сюды з пустымі кішэнямі, на пустое месца. Але з моцнай верай у Бога, з маладым запалам. Тут, ці не ў самай глухой кропцы Віцебскай вобласці, у самым паўночным райцэнтры Беларусі, не было ні касцёла, ні зарэгістраванай парафіі, ні арганізаванага рэлігійнага жыцця. Я меў некалькі адрасоў месцічаў, якія ездзілі ў касцёл у Полацк — а да яго ад Расон 40 кіламетраў. Грукаўся да іх у дзверы і знаёміўся: «Добры дзень, я ваш ксёндз». Людзі сустракалі мяне прыязна. Адна бабулька, Адульфіна, нават заплакала: «Думала, не дачакаюся, што некалі ў Расонах будзе свой ксёндз».

Фото: tut.by

«Праз 20 год адчуваю, што я ў Расонах ужо свой»

Первую литургию отслужили в местном Доме культуры. Собралось около 20 верующих. Затем молились в квартире в доме на улице Ленина, позже купили для богослужений частный дом. А в 2005 году ксендз взялся за стройку костела.

— Гістарычна касцёла ў Расонах не было. І ўлады выдзелілі нам пляц у цэнтры горада. Аднак узбунтаваліся бязбожнікі, гэты пляц забралі, прапанавалі любы іншы. І я выбраў пад будоўлю вось гэта месца. Яно было занядбанае і непрывабнае: балота, кустоўе, сметнік. Але я разлічыў, што калі тут усё добраўпарадкаваць, то атрымаецца прыгожа. Храм будаваўся не тое, што з нуля, а з мінуса. На балота насыпалі тры метры зямлі. І з Божай дапамогай праз 5 год касцёл ужо адкрыўся. Асвяцілі яго ў гонар Святога Язафата Кунцэвіча. Зараз храм прываблівае вернікаў і турыстаў з розных месцаў.

Костел находится рядом с озером Россоно.

— Месца вельмі маляўнічае, асабліва ўлетку. Мы добраўпарадкавалі спуск да вады, і набярэжная для гараджан зараз — улюбёнае месца адпачынку. Тут вельмі прыгожыя ўзыходы і заходы сонца. Каля касцёла аздобілі сажалку. Летам там квітнеюць вадзяныя лілеі чатырох гатункаў — і гэта выглядае чароўна.

Живет священник в епархиальном доме при костеле. Там размещаются канцелярия, катехизический класс, а вверху — жилые комнаты.

— Пакуль я тут служу, то жыву пры касцёле. А калі раптам месца служэння зменіцца, то жыллё застанецца парафіі. Быў час, калі было вельмі складана, у тым ліку фінансава. Сёння я маю выдатныя ўмовы, добрае цёплае жыллё. І самае складанае — не згубіць запал служыць Богу і людзям, не зачыніцца ў гэтай добрай, выгоднай хаце. Часам прыходзяць думкі: «А які сэнс шчыраваць тут, на ўскрайку краіны, дзе мала вернікаў?» Гэта цяжка — заўсёды выходзіць насустрач чалавеку. Але калі ёсць вера — магчыма ўсё. Зараз, праз 20 год, адчуваю, што я ў Расонах ужо свой.

По смертности населения Россоны опережают остальные райцентры Витебской области. И это тревожит священнослужителя:

— Калі я сюды прыехаў, у раёне жыло каля 20 тысяч чалавек. А зараз — блізу 8,5 тысячы. За 20 гадоў насельніцтва зменшылася на 60%. Хто памёр, хто з’ехаў… Вось так вымірае глыбінка і наша Беларусь. Гэта трагічна.

Фото: tut.by

«Гісторыя паўтараецца»

Над внутренним убранством костела работал белорусский художник Владимир Кондрусевич. Он создал мозаику «Иисус — добрый пастырь» над входом в храм и фрески внутри.

— Мудрасць ксяндза ў тым, што Слова Божае ён прапаведуе сам, а там, дзе трэба займацца будоўляй, дызайнам інтэр'ера, карыстаецца паслугамі дасведчаных людзей. І, мне здаецца, Уладзімір Кандрусевіч зрабіў расонскі касцёл адметным, непаўторным.

Распятие над алтарем сделано в стиле итальянского мастера Джотто. Только в отличие от его «Расписного креста» для флорентийской церкви Санта-Мария-Новелла, на россонском распятии справа не Мария, а Евфросиния Полоцкая, а слева не Иоанн Богослов, а Иосафат Кунцевич.

Фото: tut.by

Кондрусевич изобразил знаковые моменты из истории христианства в Беларуси.

— Гэта Торвальд-вандроўнік і хрост Полацка ў 986 годзе, нябесная апякунка Беларусі Еўфрасіння Полацкая, наш першадрукар Францыск Скарына. І — сюжэт пра 1937 год: супрацоўнікі НКВД арыштоўваюць ксяндза. Гэта не нейкі канкрэтны святар, а агульны вобраз. У суседніх з Расонамі вёсках — Гарбачова, Сакалішчах, былі ксяндзы, за якімі вось так прыязджалі на «чорных варанках» і яны больш дадому не вярталіся.

Когда Вячеслав Борок утверждал художнику сюжет про арест ксендза, хотел, чтобы история не повторилась.

— Але, як бачым, яна паўтараецца. І пэўная паралель з 1937 годам ёсць. Я дажыў да моманту, калі, прапаведуючы Слова Божае і выступаючы супраць таталітарных рэжымаў, быў абвінавачаны ў тым, што прапагандую фашызм. Гэта як кпіна, як здзек з маёй дзейнасці…

Фото: tut.by Фото: tut.by

Есть в костеле и реликвии, которые подчеркивают неразрывность истории.

— У Расонскім раёне было 10 сакральных каталіцкіх пабудоў. Яны, на жаль, зруйнаваныя пры Саветах. Каб засведчыць памяць, мы ўмуравалі ў сцяну нашага храма цэглу з падмуркаў касцёла ў вёсцы Гарбачова. А яшчэ жыхары гэтай вёскі перадалі нам крыж ад свайго былога храма. У савецкі час яны знайшлі яго — знявечаны, скалечаны, і схавалі. А калі пабудавалі касцёл у Расонах, то адкапалі гэты крыж і прывезлі нам. Мы прымацавалі яго да сцяны — і крыж знайшоў тут другое жыццё.

Фото: tut.by

В основание 3-этажного жилого дома в Россонах заложен камень от разрушенного костела в деревне Горбачево. «Нехта хацеў пакпіць з Бога, і вялікую, добра ацёсаную глыбу паклалі ў 1980 гады ў падмурак гэтага дома. На ім выбіты надпіс па-польску, што касцёл Святога Юзафа ў Гарбачове збудавалі ў 1861 годзе. На камяні — сляды ад кулі», — рассказывает ксендз.

Параллельно со служением в Россонах Вячеслав Борок, по просьбе епископа Витебского Олега Буткевича, 5 лет был настоятелем костела Святого Антония в Витебске. Художник Владимир Кондрусевич расписал и этот храм. В 2017 году в интернет попало фото необычной фрески на его стене: люди, очень похожие на российского президента Владимира Путина, экс-лидера США Барака Обаму и лидера буддийских монахов Далай-ламу, приносят дары новорожденному Иисусу. Про этот витебский костел тогда не написал лишь самый ленивый журналист. Однако Вячеслав Борок просил СМИ не искать в росписях храма политический подтекст и говорил, что на фреске изображены не конкретные политики, а условные фигуры.

Фото: tut.by

«Сілавікі робяць добрую раскрутку майго YouTube-канала»

Какое-то время настоятель россонского и витебского костелов также выполнял обязанности эконома епархии, а еще руководил проектом религиозного туризма piligrymka.by.

— Прызнаюся: стаміўся ад такой інтэнсіўнай працы, захацеў весці больш спакойнае жыццё. Бо здольнасці чалавека небясконцыя. Таму скінуў з сябе ўсе дадатковыя абавязкі і стаў толькі пробашчам касцёла ў Расонах.

Фото: tut.by

Однако к размеренной жизни отец Вячеслав не привык — и нашел, чем еще себя занять: в начале 2020 года стал вести блог на YouTube.

— І ўсё, спакойнае жыццё, як бачым, скончылася. У маіх казаннях убачылі палітычную дзейнасць, у прамовах, дзе я заклікаю супраць гвалту, пачулі экстрэмісцкія заклікі. 12 лістапада мяне павесткай выклікалі ў раённы аддзел Следчага камітэта. І я даваў пісьмовыя тлумачэнні пра кантэнт на сваім канале. Мне паведамілі, што правядуць лінгвістычную экспертызу маіх прамоў. На канале каля 70 ролікаў, і які з іх канкрэтна выклікаў пытанні ў Следчага камітэта, мне невядома. І чым гэта гісторыя скончыцца — таксама пытанне.

Сейчас у канала около 4 тысяч подписчиков. Аудитория выросла не без помощи силовиков, шутит ксендз:

— У апошні час, дзякуючы «прадзюсерскай» дзейнасці пракуратуры і Следчага камітэта, колькасць падпісчыкаў вырасла ў тры разы! Яны робяць добрую раскрутку канала. Я вяду яго па-беларуску, але атрымаў шмат удзячных каментароў, калі пачаў дадаваць субцітры па-руску.

Фото: tut.by Фото: tut.by

Ксендз смеется, что вести свой блог в наши дни в Беларуси — «хлопотное дельце»:

— Але я не магу адмовіцца ад анлайн-фармату. Я выкарыстоўваю ў працы сучасныя сродкі камунікацыі з людзьмі. Нават сілавікі і тыя пытаюцца: дык гэта ж вы і да нас звяртаецеся ў сваіх казаннях? Канешне, і да іх — наогул да ўсіх людзей, хто хоча слухаць Слова Божае і нешта ў сабе змяняць да лепшага. Парафіяне просяць мяне быць больш асцярожным, баяцца, што мяне зноў пасадзяць. Але я не бачу сэнсу ў святарстве, калі буду маўчаць у той час, калі людзей б’юць ці забіваюць. Тады трэба здымаць сутану і не дурыць галаву ні Богу, ні людзям. А калі ты называеш сябе святаром, то трэба бараніць праўду і справядлівасць.

«Сцэна, як мяне прымалі ў СІЗА, — вартая блокбастэра»

12 ноября, после визита в СК, ксендз собрал сумку на случай ареста. В ней — теплая одежда, лекарства, Библия, тетради для записей, учебник английского, еда.

И 3 декабря «тревожный чемонданчик» понадобился: судья Россонского районного суда Рада Доминич дала Вячеславу Борку 10 суток ареста, обвинив его в пропаганде нацистской символики или атрибутики по ст. 17.10 КоАП. Причиной для суда стала публикация на личной странице священника в соцсети плаката Владимира Цеслера «Стоп лукашизм».

Арест священник отбывал в витебском СИЗО.

— Сцэна, як мяне прымалі ў ізалятары, — вартая блокбастэра. Яна і сёння стаіць перад вачыма. Выходжу з машыны, ахоўнік крычыць: «Галаву ўніз!». І крычыць так, што перакрыквае брэх аўчарак. Над табой закінутая дубінка, а сабака кідаецца на цябе, ты нават адчуваеш яго подых, і невядома, ці ўтрымае яго надзіральнік. У ахоўнікаў — аўтаматы. Мяне паставілі на расцяжку, рабілі вобшук. Я зразумеў, што ўсё гэта рабілася напаказ, мне зацелі штосьці сказаць. Сукамернікі распавялі мне потым, што нікога з іх так «прыгожа» не прымалі. Сярод нас быў чалавек, які са сваіх 54 гадоў 27 правёў па турмах, дык яго сустрэлі культурна — без сабак і расцяжкі.

Фото: tut.by

При этом священник свидетельствует, что никто из силовиков его не бил и не издевался, а сокамерники поддерживали:

— Ежа была прымальная. Адзін раз я меў магчымаць прыняць душ. Камера была разлічана на 8 чалавек. Калі-небудзь яна была цалкам запоўненая, а часам мы там знаходзіліся ўдвух, утрох, пару гадзін я нават быў адзін. Людзі, з якімі я сядзеў, не рабілі адзін адному подласці, у тым ліку і мне. Яны вельмі здзівіліся, калі даведаліся, за што ксёндз трапіў у СІЗА. Казалі: гэта ўлада не можа ўтрымацца доўга, калі ўжо пачала барацьбу са святарамі.

«Ахоўнік крычыць: „Галаву ўніз!“. І крычыць так, што перакрыквае брэх аўчарак. Над табой закінутая дубінка, а сабака кідаецца на цябе, ты нават адчуваеш яго подых»

Я мог маліцца, Біблію ў мяне не забралі. Але трэба было прыстасоўвацца, бо няпроста чытаць псалмы, калі ў камеры лаянка, маты. Мы гаварылі з сукамернікамі і пра Бога, я не чытаў ім маралі, не вучыў жыць, яны самі былі ініцыятарамі такіх размоў. І той, хто быў у ЛТП, і сямейны дзебашыр, і рэцыдывіст слухалі з увагай. І менавіта гэты рэцыдывіст дапамагаў мне, калі ў мяне падняўся ціск: падаваў ваду і лекі, патрабаваў, каб на мяне звярнулі ўвагу.

«Я быў спакойны, бо разумеў: праўда на маім баку»

Фото: tut.by

Священник признается, что у него нет зла на тех, кто посадил его на «сутки» и конвоировал:

— У арыштантаў ёсць свае паняцці справядлівасці. А ў тых, хто адправіў мяне за краты, няма такіх паняццяў. Але я не маю да іх нянавісці, крыўды, у мяне няма жадання адпомсціць міліцыянтам, суддзі. Я спрабую іх зразумець. Іхняя пазіцыя мне чужая, чым яны кіруюцца, сказаць цяжка. Аднак голас сумлення ёсць і ў іх. З кім бы з сілавікоў я ні гаварыў, кожны адразу імкнецца апраўдацца, маўляў, я ж людзей не б’ю, я ж выбары не фальсіфікаваў.

«Я бачыў вочы суддзі, кожнага з міліцыянтаў, супрацоўнікаў райвыканкама, якія прысутнічалі на працэсе. І ў іх не было спакою, гэтыя людзі нерваваліся. Я ж быў спакойны, бо разумеў: праўда на маім баку»

З суддзёй асабіста я не размаўляў, але чуў пра яе добрыя рэчы, што некаторым людзям яна выносіла прысуды па-божаму, справядліва. Чым яна кіравалася на маім працэсе, не ведаю. Ці была маральная барацьба ў яе сэрцы? Думаю, была. Магла б даць і 15 сутак, а дала 10. Я бачыў вочы суддзі, кожнага з міліцыянтаў, супрацоўнікаў райвыканкама, якія прысутнічалі на працэсе. І ў іх не было спакою, гэтыя людзі нерваваліся. Я ж быў спакойны, бо разумеў: праўда на маім баку.

14 декабря Вячеслав Борок обжаловал решение районного суда в областном суде. Но он оставил его в силе.

— Тое, што нас не забівае, робіць нас мацней. Досвед 10-сутачнага арышту мяне яшчэ больш узмацніў у веры, я дасягнуў яшчэ большага ўнутранага супакою. Калі раней я сумняваўся: ці прымальны шлях у змаганні са злом я выбраў, то зараз перакананы: прапаведванне праз YouTube-канал — тое, што трэба сучаснаму свету. І трэба працягваць гэта рабіць, нягледзячы на тое, што могуць зноў зняволіць.

Разам з тым СІЗА-2 ў Віцебску — не тое месца, куды я хачу вярнуцца. Калі ў вас ёсць магчымасць пазбягаць арыштаў — пазбягайце. Не трэба імкнуцца сесці, у гэтым няма ніякай рамантыкі, прыгажосці, логікі.

Фото: tut.by

«Калі хочаш адчуць сябе пераможцам ужо зараз, рабі дабро»

Ксендз получил в СИЗО около 40 писем от верующих и неверующих людей из разных уголков Беларуси, один человек написал из Санкт-Петербурга.

— Гэтыя лісты — скарб, які я буду захоўваць, — с волнением в голосе говорит отец Вячеслав. — Усе гэтыя людзі аб’ядноўваюцца вакол дабра, вакол супольнага клопата пра Радзіму, наш народ. Гэта натхняла, надавала сіл. Калі прыносілі перадачы і лісты, я цешыўся, як дзіця на Каляды, калі атрымлівае падарункі ад святога Мікалая. Калі выйшаў з СІЗА, у той жа дзень зрабіў ролік для свайго канала. Бо людзі чакалі майго вызвалення, перажывалі, маліліся, некаторыя нават плакалі. Падтрымлівалі мяне і іерархі — біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

— А што рабіць людзям, якія за 4 месяцы пасля выбараў зняверыліся, што праўда і дабро перамогуць?

— Калі з табой ніхто не салідарны, дык праяві салідарнасць сам. Калі ў цябе дэпрэсія, напішы дзясятак лістоў да палітвязняў — і ўсё стане на сваё месца. Ты адразу адчуеш, як у тваім сэрцы ўсё памяняецца. Лісты палітвязням — вельмі добрыя лекі, кожнаму раю.

Фото: tut.by

Глыбінныя перамены ў беларускім грамадстве ўжо адбыліся, мы ідзем да лепшага жыцця. У многіх, канешне, узнікае пытанне, калі ж нарэшце яно наступіць? Хутка. Але калі хочаш адчуць сябе пераможцам ужо зараз, проста рабі дабро. Калі ты неабыякавы да чужой бяды, калі займаеш актыўную пазіцыю, у цябе ніколі не будзе ніякай дэпрэсіі. Людзі, якія робяць дабро, разумеюць, што сам Бог на нашым баку.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]