Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

«За 22 дні ў больніцы я не чуў ніводнага добрага слова пра ўладу»

11.01.2021 политика
«За 22 дні ў больніцы я не чуў ніводнага добрага слова пра ўладу»

Гісторык Анатоль Сідарэвіч перанёс цяжкую форму кавіду і дзеліцца досведам.

Гісторык Анатоль Сідарэвіч перанёс цяжкую форму кавіду і падзяліўся досведам:

- 23 лістапада 2020 года я захварэў. У той самы дзень лекарка з 25-й паліклінікі паабяцала праз тыдзень паставіць мяне на ногі.

Прапісала мегасэлф і тэафіл, а ў дадатак — два парашкі: АЦЦ і ларывікс. Праз тыдзень давялося клікаць лекара зноў. Мне прапісалі азітраміцын. Пачуўшы такое па тэлефоне, знаёмая лекарка не раіла мне ўжываць гэты антыбіётык. Я ж яго каўтнуў, і першым наступствам была дыярэя. Добра, што знаёмая доктарка параіла лекі ад гэтай «радасці»: лінэкс фортэ.

30 лістапада доктарка, якая прапісала мне азітраміцын, параіла шчодрае піццё, АЦЦ і парацэтамол пры тэмпературы 38,5. А яшчэ напісала, што трэба прайсці флюараграфію і дала накіраванне на агульны аналіз крыві.

1 снежня я быў у 25-й паліклініцы. Здаць кроў на аналіз не ўдалося. Па-першае, доктарка, якая 30-га была ў мяне па абедзе, хадзіла на кватэрах пацыентаў і раніцай 1 снежня. Па-другое, іншыя лекары прымаць мяне адмовіліся. Іх пытанне гучала ў стылі: чаго ты тут швэндаешся, стары? І была парада: ляжы дома. Стомлены, з цяжкою галавою я мусіў выканаць іх параду.

Ехаць у паліклініку па абедзе не было сілы. Праўда, я прайшоў флюарограф, але гэта ўсё адно, што абстукаць і абслухаць: дакладнасць дыягностыкі такая ж. Вынікаў «прасвятлення» маёй грудной клеткі ў 25-й паліклініцы я не ведаю і сёння. Адмыслова зраблю запыт.

У ноч на 2 снежня выклікаў хуткую.

Хоць тэмпература была невысокая (яна 10 дзён вагалася паміж 37,2 і 37,8), з’явілася трывога за жыццё. Я прасіў псіхалагічную дапамогу. Першае, што ў мяне спыталі: як складваліся мае адносіны з алкаголем? Ніякай рэальнай дапамогі мне не прывезлі. Але напярэдадні знаёмая лекарка сказала мужу, майму таварышу, каб раніцай 2 снежня прывёз мяне ў больніцу.

Ехаў я ў больніцу, не ўзяўшы «трывожны» пакет з бялізнай, ручнікамі, мылам, брытвамі… Не ўзяў і зарадку да тэлефонаў. Не тое было ў галаве.

У больніцы пачалі з таго, што ўзялі на аналіз кроў. Потым знайшлі збоі ў рытмах сэрца. Потым адправілі на камп'ютарную тамаграфію. Убачыўшы машыну японскай фірмы «Ташыба», я трохі супакоіўся: прынамсі дыягназ будзе дакладны.

16 снежня дыягназ быў такі: covid-19+ (пазабальнічная двухбаковая полісегментарная пнеўманія, цяжкая хада).

На Куццю ж дыягназ трохі памяняўся: каранавірусная інфекцыя COVID-19 (ПЦР — а дакладней мазок з рота і носа — на РНК SARS-CoV-2 ад 03.12.20 станоўчы), цяжкая форма.

Ускладненні: пазабальнічная двухбаковая полісегментарная пнеўманія, цяжкая хада.

І куча іншых захворванняў: ішэмічная хвароба сэрца — атэрасклератычны кардыясклероз. Атэрасклероз аорты, каранарных артэрый. Перманентная форма фібрыляцыі прадсэрдзяў, тахісталічны варыянт. Артэрыяльная гіпертэнзія 2 ст., рызыка 4. І яшчэ нейкія ХСН ФК 2 (Н2А).

У менскай больніцы пасля японскай машыны мяне адправілі дыхаць кіслародам. У палаце я быў адзін мужчына сярод жанок. Я сядзеў ля апарата, яны — ляжалі. Наглядзеўся, як бедных курчыць, як ім няма спакою, нейкай зручнай пазіцыі ў пасцелях.

2 снежня з больніцы мяне не выпуцілі.

Ад гадзін дзевяці раніцы людзей у бальнічным калідоры было не густа. Калі ж праз гадзіну ці больш з тае палаты, дзе я дыхаў кіслародам, мяне вывезлі, каб траспартаваць у аддзяленне кардыялогіі, у тым самым калідоры была ўжо хмара народу.

Трапіўшы ў палату, я хацеў быў агледзецца, дзе я, але як толькі высунуўся на калідор, пачуў басавіты голас медсястры: «В палату!» І дзён 10 з палаты не выходзіў. Потым ужо, калі з’явіўся апетыт, а ў халадзільніку — дзякуй Міхасю Скоблу — «доппаёк», некалькі разоў учыняў вылазку на лядоўню. А ў першыя суткі есці не хацелася. Былі агульная млявасць і абыякавасць, страшэнная санлівасць.

У 1975 годзе, калі ўсё мае цела балела (суцэльная неўралгія?), калі я так пацеў, што ўранку прасціну можна было выкручваць, калі мне ўпершыню прысніліся каляровыя сны (ужо даўно не сняцца), я прасіў Бога забраць мяне. Я чытаў Евангеллі і Дзеі святых апосталаў у перакладзе ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, а таксама Льва Талстога. Чытаючы «Смерць Івана Ільіча», я згадзіўся, што Талстой — геній: гэтае апавяданне было і пра мяне.

Сёлета з 23 лістапада я нічога не чытаў, бо не мог чытаць. Кніга вершаў

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]