Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Для беларусаў цяпер важна разумець, што яны не адны ў змаганьні з дыктатурай!»

07.02.2021 политика
«Для беларусаў цяпер важна разумець, што яны не адны ў змаганьні з дыктатурай!»

Беларусы просяць дадаць бел-чырвона-белы сьцяг у афіцыйны сьпіс смайлікаў-emoji.

Беларусы стварылі пэтыцыю з патрабаваньнем дадаць смайлік бел-чырвона-белага сьцяга ў табліцу кадаваньня Юнікоду, паведамляе svaboda.org.

Подпісы адправяць у Unicode Consortium — арганізацыю, якая зацьвярджае ўсе смайлікі emoji у сьвеце. Калі бел-чырвона-белы сьцяг дададуць у сьпіс, ён можа зьявіцца на клявіятурах на iOS, Android і ў сацыяльных сетках.

«Мы просім Кансорцыюм Юнікода падтрымаць народ Беларусі ў яго барацьбе за свае правы і дадаць нацыянальны беларускі сьцяг у табліцу кадаваньня Юнікода. Для беларусаў цяпер важна разумець, што яны не адны ў змаганьні з дыктатурай!», — гаворыцца ў пэтыцыі.

Падпісаць пэтыцыю можна тут. А можна таксама напісаць у Unicode Consortium наўпрост.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]