Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Сяржук Сокалаў-Воюш: Леанід Барткевіч не быў «чырвона-зялёным»

13.05.2021 культура
Сяржук Сокалаў-Воюш: Леанід Барткевіч не быў «чырвона-зялёным»

Ягоны ложак быў засланы бел-чырвона-белай коўдрай.

Мінуў месяц, як пайшоў у іншасвет Леанід Барткевіч.

Пра тое, як у рэпертуары саліста легендарных “Песняроў” з’явілася песня “Аксамітны вечар”, распавядае racyja.com аўтар яе словаў, паэт Сяржук Сокалаў-Воюш:

– Песня трапіла сюды ў Штаты, і тут яе заспяваў Данчык. Ад Данчыка яе дастаў Барткевіч. Леанід Барткевіч, які вось нядаўна якраз памёр. І светлая памяць яму. Я магу зрабіць маленькую такую рэмарку. Там яго хавалі пад чырвона-зялёным сцягам. Але ён не быў “чырвона-зялёным”. Я яго памятаю пад бел-чырвона-белым сцягам. Не так даўно ён прадаваў сваю хату. І здымкі былі хаты з сярэдзіны, дзе ягоны ложак засланы бел-чырвона-белай коўдрай, гэта пра нешта гаворыць.

Мелодыю да будучай песні “Аксамітны вечар” у сярэдзіне 1980-х стварыў наваполацкі музыка Вадзім Навіцкі і прапанаваў Сержуку Сокалаву-Воюшу напісаць на яе тэкст. З таго часу песня і гучыць у рэпертуары самых розных выканаўцаў.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]