Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларускі каталік з нашчадкаў вояў хана Джалаладдзіна

22.05.2021 общество
Беларускі каталік з нашчадкаў вояў хана Джалаладдзіна

Светлая памяць Вітольду!

У шклоўскай калоніі памёр вельмі светлы чалавек, якому, калі б не гэтае зняволенне, была наканаваная вялікая будучыня.

Вітольд Ашурак. Беларускі каталік з каранямі роду з нашчадкаў вояў хана Джалаладдзіна, на якіх прыйшоўся ці не галоўны нямецкі ўдар у бітве пры Грунвальдзе.

Чалавек, які ва ўзросце за 40 правёў над сабой капітальную работу па збаўленні ад шкодных звычак і ўсяго залішняга, што назапашваецца ў нас праз жыццё.

Асоба, якая на пэўным этапе абрала сваёй галоўнай мэтай адбудову нацыянальнай Беларусі. І на гэтым шляху ён меў добрыя перспектывы стаць у будучым буйным палітычным гульцом і духоўным аўтарытэтам для многіх і многіх…

Але за свой нацыянальны выбар ён увосень 2020-га патрапіў у зняволенне і атрымаў працяглы тэрмін пакарання.

З якога яго душа сышла раней.

Светлая памяць Вітольду…

Андрэй Мельнікаў, «Фэйсбук»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]