Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Прэзідэнт Польшчы наведаў польскіх беларусаў на Падляшшы

08.06.2021 политика
Прэзідэнт Польшчы наведаў польскіх беларусаў на Падляшшы

Таксама Анджэй Дуда на святой Гары Грабарцы сустрэўся з галавой праваслаўнай царквы ў Польшчы мітрапалітам Савам.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда наведаў вёску Залешаны, дзе аддаў даніну павагі яе жыхарам - беларусам, забітым у 1946 годзе жаўнерамі польскага падпольнага падраздзялення Рамуальда Райса «Бурага», паведамляе «Польскае радыё».

Як ён сам адзначыў, прыехаў на запрашэнне беларускай меншасці.

Прэзідэнт на сустрэчы ў беларускім ліцэі ў Бельску Падляшскім сказаў, што назіраюцца намаганні, мэта якіх перасварыць палякаў і беларусаў, але задача прэзідэнта – не дапусціць гэтага:

- Мы ж усе грамадзяне адной краіны, і я гэтага не дазволю. Робяцца спробы перасварыць нас, напрыклад, на гістарычнай глебе. Я лічу, што вялікім выклікам прэзідэнта Польшчы з'яўляецца процідзейнічаць такім спробам. Справы трэба называць як яны ёсць, і найперш аказаць адзінства і павагу.

Прэзідэнт Дуда наведаў вёску Залешаны, дзе аддаў даніну павагі яе жыхарам - беларусам, забітым у 1946 годзе жаўнерамі польскага падпольнага падраздзялення Рамуальда Райса «Бурага».

Старшыня «Звязу Беларусаў у Рэчпаспалітай» Яўген Вапа адзначыў, што гэта быў гістарычны момант, калі Прэзідэнт у вайсковых суправаджэнні, усклаў кветкі да крыжа ў Залешанах:

- Першы раз у жыцці, у гісторыі пасляваеннай Польшчы, афіцыйна быў ускладзены вянок Прэзідэнтам РП, стаяла ганаровая варта, Прэзідэнт стаў на калені – то бок былі выкананыя ўсе часткі аказання пашаны на дзяржаўным узроўні ў дачыненні да ахвяр збройнага падполля атраду Рамуальда Райса «Бурага».

Прэзідэнт таксама на святой Гары Грабарцы сустрэўся з галавой праваслаўнай царквы ў Польшчы мітрапалітам Савам.

У аўторак 8.06 прэзідэнт плануе наведаць буйнейшы на Падляшшы завод па вытворчасци сельгастэхнікі «Пронар» у Сямяцічах.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]