Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Знакаміты «Мірон» ладзіць акцыі каля Еўрапарламента

08.06.2021 политика
Знакаміты «Мірон» ладзіць акцыі каля Еўрапарламента

Акцыi ў Бруселі ўжо сталi традыцыйнымi.

Палітычны актывіст 90-х, знакаміты Мірон (Зміцер Піменаў) амаль штотыдзень ладзіць акцыі ў Брусэлі каля Еўрапарламенту.

Якія людзі прыходзяць удзельнічаць ў палітычных пікетах падтрымкі беларусаў і супраць расейскай агрэсіі, кажа racyja.com Зміцер Піменаў:

– Традыцыйна ў акцыях салідарнасці з Беларуссю прымае ўдзел не так багата людзей. Але ўсё роўна, гэтыя людзі паказалі сваёй паслядоўнасцю, стабільнасцю, што яны не адмовяцца ад таго, каб падтрымліваць Беларусь. Практычна 10 – 20 чалавек цягам 15 гадоў заўсёды выходзяць на пікеты.

На пікеце заўсёды прысутнічаюць здымкі вядомых палітзняволеных, такіх як Івашын ды Ашурак:

– Я гэтых людзей ведаю персанальна. Я ведаю і Пушкіна, і Івашына. Я ведаю ўсіх, партрэты каго ёсць на пікетах. Я практычна ведаю гэтых людзей персанальна. Я ведаю, што гэта людзі адданыя Беларусі да апошняй кроплі сваёй крыві.

Акцыя ў Бруселі ўжо стала традыцыйнай, але яе ўдзельнікі – гэта ў асноўным людзі з так званай старой плыні эміграцыі. Тыя “неверагодныя”, хто з’ехаў за мінулы год, ладзяць акцыі ў іншым месцы і ў асноўным у выходныя дні.

Наступная акцыя ля Еўрапарламента адбудзецца ў пачатку ліпеня.

фота: racyja.com фота: racyja.com фота: racyja.com

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]