Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Дваццатка адважных: фотарэпартаж з выпускнога «партызанскай школы»

13.06.2021 общество
Дваццатка адважных: фотарэпартаж з выпускнога «партызанскай школы»

Коласаўскі ліцэй — унікальная зьява для беларускай адукацыі.

Адбылася выпускная вечарына ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Праз «партызанскую школу» прайшлі чарговыя 20 дзяўчат і хлопцаў.

Коласаўскі ліцэй — унікальная зьява для беларускай адукацыі. Прынцыпова беларускамоўны; спачатку афіцыйны, затым – падпольны; з эўрапейскай манэрай выкладаньня і ўласнай праграмай. З-пад ягонага даху выйшлі звыш тысячы актыўных і сьвядомых грамадзянаў, паведамляе «Радыё Свабода».

У 1989-м на паседжаньні суполкі Таварыства беларускай мовы Савецкага раёну Менску было прынятае рашэньне аб стварэньні нядзельнага ліцэю. Новая форма настолькі спадабалася бацькам і дзецям, што зьявілася ідэя стацыянарнай установы: ужо праз год пастановай Савету міністраў БССР створаны Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтар Міністэрства адукацыі.

Фото: «Радыё Свабода»

Неўзабаве быў абвешчаны першы набор навучэнцаў у Беларускі гуманітарны ліцэй, які стаў ягонай галоўнай структурнай адзінкай. Але праз нейкі час ведамства свайго дзецішча катэгарычна адцуралася.

Установа працуе вось ужо 30 гадоў, зь іх 18 – у статусе «партызанскай школы». У 2003-м улады зачынілі ліцэй за неадпаведнасьць «генэральнай лініі». І хоць тагачасны міністар адукацыі Пётар Брыгадзін не захацеў падпісваць ведамасны загад, пастанова выйшла за подпісам прэм'ер-міністра Генадзя Навіцкага. У дакумэнце было сказана, што «зьліквідаваны ў мэтах аптымізацыі сыстэмы рэспубліканскіх установаў адукацыі».

Фото: «Радыё Свабода»

На пачатку 1992 году, калі дзялілі партыйную маёмасьць, калектыву афіцыйна перадалі адзін з будынкаў Вышэйшай партыйнай школы па вуліцы Кірава, 21. Цяпер жа ў былых клясных пакоях, пераабсталяваных пад суд Цэнтральнага раёну Менска, судзяць у тым ліку колішніх навучэнцаў — за палітычную і грамадзкую актыўнасьць.

Фото: «Радыё Свабода»

Праблемы паўсталі з прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі. У 1997-м будынак перадалі прэзыдэнцкай адміністрацыі, нават не паінфармаваўшы кіраўніцтва ліцэю. Усё лета віравалі акцыі пратэсту, у выніку бакі пагадзіліся: нерухомасьць пераходзіць да дзяржавы, але ліцэй у будынку застаецца. Праз год установу захацелі далучыць да ліцэю БДУ і, адпаведна, нерухомасьць забраць. Новыя пратэсты прывялі да таго, што ўдалося праіснаваць яшчэ пяць гадоў.

Фото: «Радыё Свабода»

Аднак у 2003-м зноў пачаліся мэтанакіраваныя атакі на ўстанову, якая выбівалася з агульнага кантэксту дзяржаўнага выкладаньня, і адразу пасьля выпускной вечарыны Савет міністраў выдаў распараджэньне аб ліквідацыі ліцэю.

Ад таго часу ліцэй функцыянуе ў фармаце «партызанскай школы» — калектыў адмовіўся капітуляваць, падпарадкавацца. Хоць нават ня ўсе выкладчыкі верылі, што ўдасца ўтрымацца на плыву. Тым ня меней, нечакана працяглы час навучальная ўстанова працуе ў экстрэмальным рэжыме. Марш-кідкі да месца заняткаў замест фізкультуры, штудзіраваньне дапаможнікаў у аўтобусах, урокі на лавачцы ў чаканьні электрычкі, «ссабойка» на вялікім перапынку. Выкладчыкі ў такіх жа ўмовах.

Фото: «Радыё Свабода»

За тры дзясяткі гадоў праз Коласаўскі ліцэй прайшлі больш за 1000 падлеткаў. Цягам 1992–2003 гадоў, пры легальным статусе, зь яго сьценаў выходзіла штогод 50-60 выпускнікоў. Цяпер нашмат менш — у сярэднім 15-20. Сёлета кагорту выпускнікоў «партызанскай школы» папоўнілі яшчэ два дзясяткі адважных маладых беларусаў.

Фото: «Радыё Свабода» Фото: «Радыё Свабода» Фото: «Радыё Свабода» Фото: «Радыё Свабода» Фото: «Радыё Свабода» Фото: «Радыё Свабода» Фото: «Радыё Свабода» Фото: «Радыё Свабода» Фото: «Радыё Свабода» Фото: «Радыё Свабода» Фото: «Радыё Свабода» Фото: «Радыё Свабода» Фото: «Радыё Свабода» Фото: «Радыё Свабода»

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]