Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

«Нарадзілася новая нацыя»: у Беластоку прайшоў канцэрт «Wolność dla Białorusi»

14.06.2021 политика
«Нарадзілася новая нацыя»: у Беластоку прайшоў канцэрт «Wolność dla Białorusi»

Канцэрт пачаўся незвычайна.

Беларусь абавязкова будзе свабоднай – упэўненыя госці і ўдзельнікі канцэрту «Wolność dla Białorusi», які адбыўся ў Беластоку, паведамляе «Радыё Рацыя».

Канцэрт пачаўся незвычайна: прысутныя закрычалі ў падтрымку беларускага народа, каб яго голас быў пачуты. Сярод арганізатараў – беларус Дзмітрый Сяўко:

– Дзякуючы канцэртам, акцыям, што праводзяцца і ў Польшчы, і ў іншых еўрапейскіх краінах, мы не даем забыць пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Мы нагадваем Еўрапейскаму парламенту, што ў Беларусі нічога не спынілася, там надалей працягваецца тэрор з боку лукашэнкаўскага рэжыму.

– Мы не пагаджаемся з дыктатурай, мы не пагаджаемся з тым, што выбары ў Беларусі былі ганебна сфальшаваныя. Мы – разам са свабоднымі беларусамі, я ведаю, што ім вельмі цяжка. Арышты і крыкі, якія адтуль вырываюцца, гэта галасы, які клічуць на дапамогу, – кажа прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі.

– Раптам нарадзілася новая нацыя, новы народ беларускі, які паказаў свае якасныя старонкі, якія заўсёды меў, але патрэбныя былі такія ўмовы, каб яны выявіліся. Я ганаруся сваім народам цяпер, — мяркуе музыка і мастак Алег Кабзар.

Источник charter97.org

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]