Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Беларускія незалежныя прафсаюзы атрымалі прэмію «за абарону правоў у апошняй дыктатуры Еўропы»

17.06.2021 политика
Беларускія незалежныя прафсаюзы атрымалі прэмію «за абарону правоў у апошняй дыктатуры Еўропы»

У жніўні многія чальцы незалежных прафсаюзаў выйшлі на страйкі.

17 чэрвеня ў анлайн-фармаце адбылося ўганараванне Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) і яго сяброўскіх арганізацый у якасці лаўрэата міжнароднай прэміі імя Артура Свэнсана, паведамляе racyja.com.

Старшыня арганізацыі Аляксандр Ярашук адзначыў падчас цырымоніі, што надзвычай ганарыцца прысуджэннем такой узнагароды незалежным прафсаюзам краіны.

«Справа, пачатая летась у жніўні, калі многія нашы сябры выйшлі на страйкі, змагаліся за тое, каб насталі перамены, каб мы сталі жыць ва ўмовах дэмакратыі, — пакуль яшчэ мы перамогі не дасягнулі. Але хачу запэўніць: мы абавязкова гэта зробім і апраўдаем узнагароду, якую лічым толькі авансам».

Прэмія Артура Свэнсана прысуджана незалежнаму прафсаюзнаму руху Беларусі ў красавіку за «бясстрашную барацьбу за дэмакратыю і асноўныя правы прафсаюзаў у апошняй дыктатуры Еўропы».

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]