Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные белорусские новости

Стала вядома, якой будзе праграма ўрачыстасцяў Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе

25.07.2021 культура
Стала вядома, якой будзе праграма ўрачыстасцяў Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе

Вяртаецца працэсія з абразом вакол Замкавай гары.

Сёлетнія ўрачыстасці ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе пройдуць 20–21 жніўня. У межах Браслаўскага фэсту зноў адбудзецца традыцыйная працэсія з абразом вакол Замкавай гары, якая ў мінулым годзе не праводзілася з-за пандэміі, паведамляе catholic.by.

ПРАГРАМА

20 жніўня, пятніца

18.30 – ружанцовая малітва

19.00 – святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (цэлебруе біскуп Юрый Касабуцкі, Генеральны Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі)

20.45 – вечар арганнай музыкі (выканаўца Кацярына Нікалаева, г. Мінск)

21.30 – набажэнства ў гонар Маці Божай ва ўсходнім абрадзе

22.30 – малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудадзейным абразом (будуць зачытвацца пададзеныя інтэнцыі)

23.15 – ружанцовая малітва, працэсія з абразом Маці Божай і свечкамі па вуліцах горада

21 жніўня, субота

0.00 – святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруе біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)

9.00 – гадзінкі аб Беззаганным Зачацці НПМ

9.35 – ружанцовая малітва

11.00 – урачыстая св. Імша на палявым алтары (цэлебруе Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец

Арганізацыйныя заўвагі

У сувязі з пандэміяй каранавірусу арганізаваныя пілігрымкі і начное чуванне не праводзяцца.

У касцеле будзе магчымасць запісаць інтэнцыі на святыя Імшы, а таксама малітоўныя падзякі і просьбы да Маці Божай.

Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, арганізатары просяць памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і выкарыстання масак.

18 ліпеня, на заканчэнне ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч запрасіў усіх ахвотных узяць удзел у фэсце Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2021 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]