Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Памёр расейскі блюзмэн, які сьпяваў па-беларуску з «Крамай»

28.09.2021 культура
Памёр расейскі блюзмэн, які сьпяваў па-беларуску з «Крамай»

Мікалаю Аруцюнаву было 63 гады.

На 64-м годзе ў Маскве памёр блюз-рок выканаўца Мікалай Аруцюнаў, які плённа супрацоўнічаў зь беларускім гуртом «Крама», паведамляе «Радыё Свабода».

Мікалай Аруцюнаў заснаваў у 1979 годзе гурт «Лига блюза», зь якім выконваў песьні на ангельскай і расейскай мовах.

А яшчэ ў ягоным рэпэртуары ёсьць сумеснае зь лідэрам «Крамы» Ігарам Варашкевічам выкананьне беларускамоўнага гіта «Бяжы, хлопец!» ды мноства супольных выступаў у Беларусі і Расеі.

«Жудасная навіна. Пайшоў з жыцьця сябра „Крамы“ Коля Аруцюнаў — чалавек, зь якім мы адыгралі не адзін канцэрт, інтэлігент з выдатным пачуцьцём гумару! Бывай, мой блюзавы брат! Ты лепш за ўсіх прасьпяваў па беларуску!» — напісаў на сьмерць сябра і калегі Ігар Варашкевіч.

Акрамя «Лиги блюза», Мікалай Аруцюнаў граў у гуртах «Николай Арутюнов & Funky Soul», «Четверг Арутюнова», «Николай Арутюнов & The Blues Barbarians», «Арутюнов & Quorum» і ў брытанскім калектыве The Booze Band.

У 1994 годзе Мікалай Аруцюнаў першым з расейскіх музыкаў выступіў на галоўнай сцэне Сусьветнага джаз-фэсту ў швайцарскім Мантрэ.

Таксама Мікалай Аруцюнаў вёў на расейскай радыёстанцыі «Финам FM» аўтарскую праграму «Историческая справедливость», у якой расказваў пра рок-выканаўцаў 1960–1970-х.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]